wd wp Пошук:

Уільям Фрэнсіс Джыёк

Уільям Фрэнсіс Джыёк (англ.: William Francis Giauque; 12 мая 1895, Ніагара-Фолс, Канада — 28 сакавіка 1982, Берклі, штат Каліфорнія) — амерыканскі фізіка-хімік, член Акадэміі мастацтваў і навук ЗША і Нацыянальнай АН.

Біяграфія

У 1920 годзе скончыў хімічны каледж Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, з 1934 года прафесар хіміі там жа.

Асноўныя працы

Асноўныя працы: даследаванне і эксперымент, праверка 3-га пачатку тэрмадынамікі, вымярэнне энтрапіі і іншых тэрмадынамічных уласцівасцей рэчываў пры звышнізкіх тэмпературах, у прыватнасці кандэнсаваных газаў. Сумесна з Х.Джонстанам даказаў існаванне ізатопаў кіслароду 17O і 18O. Сумесна з Д.Мак-Дугалам распрацаваў метад адыябатычнага размагнічвання для атрымання тэмператур ніжэй 1К і спосаб вымярэння звышнізкіх тэмператур.

Нобелеўская прэмія

Нобелеўская прэмія па хіміі (1949) «за ўклад у хімічную тэрмадынаміку, асабліва ў тую яе галіну, якая вывучае паводзіны рэчываў пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах».

Зноскі

  1. 1 2 William Giauque // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 William Francis Giauque // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Джиок Уильям Фрэнсис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 NNDB — 2002.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Берклі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антарыа
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніагара-Фолсе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы