wd wp Пошук:

Уільям Кінгдан Кліфард

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кліфард.

Уільям Кінгдан Кліфард (англ.: William Kingdon Clifford, 4 мая 1845, Эксетэр, Вялікабрытанія — 3 сакавіка 1879, Мадэйра, Партугалія) — англійскі матэматык і філосаф.

Біяграфія

Скончыў Трыніці-каледж у Кембрыджскім універсітэце (1868), атрымаўшы некалькі ўзнагарод за поспехі ў вучобе. У 1871 годзе, па рэкамендацыі Максвела, ён стаў прафесарам матэматыкі і механікі Лонданскага ўніверсітэцкага каледжа. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1874). У 1875 годзе ажаніўся з Люсі Лэйн.

Інтэнсіўная праца (ён любіў працаваць па начах) падарвала здароўе навукоўца. Кліфард адправіўся на лячэнне на востраў Мадэйра, дзе, аднак, памёр ад сухотаў, пакінуўшы маладую жонку і дваіх дзяцей. Пахаваны на Хайгейцкіх могілках, Лондан, побач з магілай Карла Маркса. Люсі пражыла пасля яго смерці яшчэ 50 гадоў, стаўшы за гэты час вядомай пісьменніцай. Пяцітомны збор твораў Кліфарда быў выдадзены пасмяротна.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Універсітэцкага каледжа Лондана
Катэгорыя·Алгебраісты
Катэгорыя·Памерлі 3 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1879 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Філосафы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэване
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Пахаваныя на Хайгейцкіх могілках
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэцкага каледжа Лондана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Партугаліі
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Матэматыкі Вялікабрытаніі