Уільям Спенсер Вікры (англ.: William Spencer Vickrey, 21 чэрвеня 1914, Вікторыя, Брытанская Калумбія, Канада — 11 кастрычніка 1996, Харысан, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1996).
Скончыў Ельскі ўніверсітэт у Нью-Хейвене. Атрымаў ступень доктара ў 1947 годзе ў Калумбійскім універсітэце. Працаваў у розных дзяржаўных установах, у тым ліку і ў казначэйстве. У 1958 годзе стаў прафесарам, а ў 1964 годзе — дэканам эканамічнага факультэта Калумбійскага ўніверсітэта.
Кансультаваў дзяржаўныя арганізацыі, быў дырэктарам Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў у 1973—1977 гадах. З 1979 года быў ганаровымі прафесарам Калумбійскага ўніверсітэта.
Памёр Вікры ў Харысане (штат Нью-Ёрк) 11 кастрычніка 1996 праз некалькі дзён пасля аб’яўлення аб прысуджэнні яму Нобелеўскай прэміі па эканоміцы.
Лаўрэат прэміі Ф. Сейдмана (1992).