Уільям Алфрэд Фаўлер (англ.: William Alfred Fowler; 9 жніўня 1911, Пітсбург, ЗША — 14 сакавіка 1995) — амерыканскі фізік і астрафізік, адзін з заснавальнікаў ядзернай астрафізікі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1956).
Скончыў універсітэт штата Агая (1933). 3 1936 у Каліфарнійскім тэхналічным інстытуце (з 1946 прафесар, у 1963—67 прэзідэнт).
Навуковыя працы ў галіне ядзернай фізікі, ядзернай і рэлятывісцкай астрафізікі, касмалогіі. Распрацаваў тэорыю тэрмаядзернага ўтварэння хімічных элементаў у нетрах зорак (1955). Пастуліраваў асноўныя працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957; з Ф. Хойлам, М. і Дж. Бэрбіджамі). Прапанаваў механізм выбуху звышновых зорак (1960, з Ф. Хойлам), разлічыў пашыранасць лёгкіх хімічных элементаў на ранніх стадыях расшырэння аднароднага і ізатропнага Сусвету (1967).
Нобелеўская прэмія па фізіцы 1983 (з С. Чандрасекарам). Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1974).