wd wp Пошук:

Уільям Айтан

Уі́льям А́йтан[5] (англ.: William Aiton, 1731, каля Гамільтана, Шатландыя2 лютага 1793, К’ю, Лондан, Англія) — шатландскі батанік і садоўнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1731 годзе, у маленькай вёсачцы недалёка ад шатландскага горада Гамільтан. У 1754 годзе пераехаў у Лондан, дзе стаў памочнікам Філіпа Мілера, дырэктара Саду ў Чэлсі.

У 1759 годзе стаў дырэктарам толькі што адкрытага Каралеўскага батанічнага саду ў К’ю, які пад яго кіраваннем стаў самым багатым на свеце. Заставаўся дырэктарам да самай сваёй смерці.

Бацька батаніка Уільяма Таўнсенда Айтана, які атрымаў у спадчыну пост дырэктара батанічнага саду ў К’ю.

Друкаваныя працы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100005063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. William Aiton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. William Aiton // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Айтон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1731 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Памерлі ў 1793 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шатландыі
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Батанікі Вялікабрытаніі