wd wp Пошук:

Уільям Аверэл Гарыман

Уільям Аверэл Гарыман (англ.: William Averell Harriman; 15 лістапада 1891, Нью-Ёрк — 26 ліпеня 1986) — амерыканскі палітычны дзеяч і дыпламат.

Біяграфія

Палітычную дзейнасць пачаў у 1920-х гадах у Рэспубліканскай партыі, з 1928 — член Дэмакратычнай партыі. Доўгі час быў дарадцам Ф. Рузвельта (прэзідэнт у 1933—1945) па фінансавых і прамысловых справах. У верасні 1941 г. узначальваў дэлегацыю ЗША на Маскоўскай нарадзе трох дзяржаў. У 1943—1946 гг. пасол у СССР; у красавіку — верасні 1946 г. пасол у Вялікабрытаніі. У 1946—1948 гг. міністр гандлю, у 1948—1950 кіраўнік амерыканскай адміністрацыі ў Еўропе па ажыццяўленню «плана Маршала». У 1950—1951 гг. спецыяльны памочнік прэзідэнта Г. Трумэна па знешнепалітычных пытаннях. У 1951—1953 кіраўнік упраўлення па ажыццяўленні праграмы ўзаемнага забеспячэння бяспекі. У 1954—1958 гг. губернатар штата Нью-Ёрк. У 1961 і ў 1965—1969 гг. пасол па асаблівых даручэннях, у 1963—1965 гг. намеснік дзяржаўнага сакратара. У маі 1968 — студзені 1969 г. узначальваў дэлегацыю ЗША на нарадах па В’етнаму ў Парыжы.

Кнігі

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 W. Averell Harriman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118546104 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Губернатары Нью-Ёрка
Катэгорыя·Паслы ЗША ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Паслы ЗША ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Дыпламаты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Мільянеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных