wd wp Пошук:

Уцёкі з Нью-Ёрка

«Уцёкі з Нью-Ёрка» (англ.: Escape from New York) — амерыканскі навукова-фантастычны баявік 1981 года ад рэжысёра Джона Карпэнтэра. Падзеі разгортваюцца ў 1997 годзе ў Злучаных Штатах, якія загразнулі ў бандытызме і пераўтварылі востраў Манхэтэн ў турму спецыяльнага рэжыма. Былы салдат Снэйк Пліскін павінен за 22 гадзіны знайсці і выратаваць прэзідэнта ЗША і запіс яго прамовы, чый самалёт патрапіў у катастрофу пасярод вострава-турмы.

Сцэнарый для фільма быў напісаны Джонам Карпэнтэрам яшчэ ў сярэдзіне 1970-х гадоў, як рэакцыя на Уотэргейцкі скандал, але ён не змог пераканаць спонсараў у неабходнасці зняць фільм. Але ў пачатку 1980-х гадоў у Карпэнтэра было дастаткова сродкаў і ўплыву, каб рэалізаваць сцэнарый. Дапрацаваць сцэнарый фільма Карпэнтэру дапамог Нік Касл, з якім Карпэнтэр ужо супрацоўнічаў падчас здымак «Хэлоўіна» (1978).

Фільм таксама ўяўляе сабой прыклад, калі стужка з невялікім бюджэтам атрымала вялікі камерцыйны поспех, а потым зрабілася культавай.

Сюжэт

Турма на востраве Манхэтэн была створана як рэакцыя на хвалі гвалта і бандытызма, якія ўзраслі на 400% і накрылі Злучаныя Штаты ў 1970-80-х гадах. Усе вязні турмы асуджаныя на пажыццёвае зняволнне і не маюць аніякіх шанцаў калі-небудзь выйсці з турмы. Востраў аточаны 15-мятровым мурам, а ўсе тунэлі і масты, якія вядуць у Манхэтэн зруйнаваны ці замініраваны, каб не даць нікому збегчы. Востраў рэгулярна патрулюецца па вадзе, але паліцыі і ахове забаронена высаджвацца на востраў.

Тым часам ідзе Трэцяя Сусветная Вайна, і амерыканскі прэзідэнт (Дональд Плэзанс) вяртаецца з трохбаковага саміта паміж ЗША, СССР і Кітаем. Самалёт прэзідэнта атакуюць тэрарысты, але таму ўдаецца выратавацца ў спецыяльнай выратавальнай капсуле, якая прызамляецца ў цэнтры Манхэтэна. Вязні турмы захопліваюць прэзідэгта ў палон і патрабаюць ад уладаў неадкладна вызваліць усіх, хто знаходзіцца на востраве.

Для выратавальнай місіі камісар паліцыі Нью-Ёрка Боб Хаўк (Лі ван Кліф) вырашае прыцягнуць былога салдата спецыяльнага падраздзялення амерыканскага войска, які пайшоў крымінальным шляхам, Снейка Пліскіна (Курт Расэл). У абмен на згоду Хаўк прапануе Пліскіну зняць з таго ўсе абвінавачванні. Пліскін неахвотна пагаджаецца выканаць місію, але, негледзячы на гэта, Хаўк робіць яму прышчэпку-імплант мікраскапічных выбуховак, якія выбухнуць праз 24 гадзіны ў соннай артэрыі. Так Хаўк выпашае пераканацца, што Пліскін не кіне выкананне задання і не ўцячэ. Выбухоўкі можна абясшкодзіць толькі за 15 хвілін да заканчэння 24-гадзіннага тэрміна і толькі з дапамогай рэнтгенаўскага выпраменьвання.

Пліскін прызямляецца на глайдэры-нівідзімцы на даху Сусветнага Гандлёвага Цэнтра і пачынае пошукі прэзідэнта. Неўзабаве ён сустракае кіроўцу мясцовага таксі Кебі (Эрнэст Боргнейн), які адвозіць таго да Гаральда Хэлмана (Гары Дын Стэнтан) па мянушцы Мозг. Апошні з’яўляецца сябрам самага буйнога хаўруса бандытаў турмы пад кіраваннем самаабвешчанага Герцага Нью-Ёрка (Айзэк Хэйс). Герцаг трымае прэзідэнта ў закладніках з намерам выкарыстоўваць яго ў якасці жывога шчыта падчас уцёкаў з Манхэтэна праз мост на 69-ай вуліцы. Пліскін разам з Мозгам і яго дзяўчынай Мэгі (Адрыен Барбо) пранікаюць у лагер Герцага з намерам вызваліць прэзідэнта, але самі трапляюць у палон.

Пліскіна прымушаюць біцца на рынге дзеля забавы, у той час, як Мозг і Мэгі акручваюць памочніка Герцага Рамэра, забіваюць таго і ўцякаюць з прэзідэнтам. Пліскін далучаецца да ўцекачоў, якім дапамагае Кэбі на сваім таксі. Яны намагаюцца праехаць праз замініраваны мост, утой час як Герцаг пераследуе іх са сваімі саюзнікамі. Таксі Кэбі трапляе на міну і ўшчэнт разбіваецца. Кэбі гіне падчас выбуха, Мозг неўзабаве таксама падрываецца на міне і Мэгі вырашае застацца з ім. Пліскін разам з прэзідэнтам дабіраюцца да мура. Прэзідэнта падымаюць першага і ён застрэльвае Герцага. Пліскіна таксама ратуюць і абясшкоджваюць выбухоўкі ў яго крыві.

Хаўк прапануе Пліскіну працаваць на яго, але той адмаўляецца. Прэзідэнт вырашае прадэманстраваць запіс прамовы з нагоды саміта, якая павінна эскаліраваць вайну далей, але на касеце аказваецца запіс песні ў стылі свінг. Пліскін сыходзіць і па дарозе знічтажае касету з сапраўднай прамовай.

У ролях

АкцёрРоля
Курт РасэлБоб "Снэйк" Пліскін
Лі ван КліфБоб Хаўк
Эрнэст БоргнэйнКэбі
Дональд Плэзанспрэзідэнт ЗША
Айзэк ХэйсГерцаг Нью-Ёрка
Гары Дын СтэнтанГаральд "Мозг" Хэлмэн
Адрыен БарбоМэгі
Том АдкінзРэм
Фрэнк ДаблдэйРамэра

Здымачны працэс і пракат

Знайсці месца для здымак было вельмі цяжкай задачай для Карпэнтэра, якому трэба было паказаць постапакалптычны, брудны і напалову разбураны Нью-Ёрк. Здымаць непасрэдна ў Нью-Ёрку было б цяжка, бо немагчыма было знайсці патрэбных планаў. Таму было вырашана камандзіраваць менеджара па падбору мясцовасці для здымкаў у падарожжа з мэтай знайсці самы дрэнны горад у ЗША. У выніку на ролю Нью-Ёрка выбралі горад Іст-Сент-Луіс у штаце Ілінойс, таму што ў ім прысутнічалі неабходныя панарамы з разбуранымі і бруднымі дамамі, якія перажылі вялікі пажар 1976 года. Мост на 69-ай вуліцы таксама знайшлі ў Іст-Сент-Луісе.

Фільм выйшаў у пракат 23 мая 1981 года ў Японіі. Амерыканская прэм’ера адбылася 10 ліпеня 1981 года. На першым тыдні праката фільм амаль што акупіў усе сродкі, якія былі затрачаны на здымкі. У выніку фільм акупіў свій бюджэт у больш чым 4 разы.

Сіквел

Асноўны артыкул: Уцёкі з Лос-Анджэлеса У 1996 годзе Карпэнтэр зняў своеасаблівы сіквел Уцёкаў з Нью-Ёрка пад назвай Уцёкі з Лос-Анджэлеса з Куртам Расэлам у галоўнай ролі.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Постапакаліптычныя фільмы
Катэгорыя·Фільмы 1981 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы пра Нью-Ёрк
Катэгорыя·Фільмы-баявікі ЗША
Катэгорыя·Фільмы Джона Карпэнтэра
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Незалежныя фільмы
Катэгорыя·Фільмы пра выдуманых прэзідэнтаў ЗША
Катэгорыя·Фільмы ЗША 1981 года
Катэгорыя·Фільмы ЗША
Катэгорыя·Навукова-фантастычныя фільмы ЗША