wd wp Пошук:

Утвіна

Утві́на — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 6 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на ўсход ад вёскі Новае Сяло, у басейне ракі Альзініца.

Плошча паверхні 0,131 км². Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,37 км. Найбольшая глыбіня 3,0 м, сярэдняя — 2,8 м. Даўжыня берагавой лініі 1,96 км. Аб’ём вады ў возеры 0,37 млн м³. Плошча вадазбору 104 км².

Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 м, пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагавая лінія ўтварае 3 залівы. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя і пясчана-гліністыя, месцамі забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй ад 10 да 250 м, пад хмызняком або лугам. Возера істотна зарастае. На поўдні ўпадае ручай з возера Пліна, на паўночным усходзе выцякае ручай у раку Альзініца.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Ушачы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара