wd wp Пошук:

Усходняя Азія

Далёкі Усход (Усходняя Азія) на карце сусвету

Далёкі Усход (Усходняя Азія) (кіт. 东亚, кар. 동아시아, яп. 東アジア) — назва рэгіёна, размешчанага на усходзе Азіі, які цягнецца па ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Да гэтага рэгіёна звычайна адносяць: Японію, Паўночную Карэю, Паўднёвую Карэю, Тайвань, Кітай, ціхаакіянскае ўзбярэжжа Расіі, Манголію.

Рэльеф характарызуецца складаным спалучэннем гор і раўнін. Значная частка Усходняй Азіі распалагаецца ў зоне Заходне-Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса. Уласцівы вулканізм (Камчатка і горна-астраўныя дугі), назіраецца значная сейсмічная актыўнасць.

Клімат мусонны, сезонна-вільготны, часта адбываюцца тайфуны, паводкі.

Расліннасць прадстаўлена галоўным чынам лясамі, у паўночнай частцы лясы пераважна мяшаныя і тайговыя, на поўдні — шырокалістыя субтрапічныя і трапічныя. У раёнах з нізкай вільготнасцю лесастэпы і стэпы.

Далёкі Усход — самы населены рэгіён свету: на плошчы 5 млн. км² жыве 1,4 млрд чалавек.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Азія