wd wp Пошук:

Усходняе Сараева

Усходняе Сараева (сербск.: Источно Сарајево) — горад (фактычна прыгарад Сараева; сукупнасць мястэчак, вёсак і даваенных прадмесцяў Сараева) у Босніі і Герцагавіне, якая да сакавіка 2009 года была дэ-юрэ сталіцай Рэспублікі Сербскай у складзе канфедэрацыі Босніі і Герцагавіны. З паўночнага ўсходу прылягае да Сараева. Усходняе Сараева складаецца з некалькіх даваенных прыгарадаў Сараева, якія перайшлі пад уладу Рэспублікі Сербскай, і новазабудаваных раёнаў. Маючы плошчу каля 1450 кв. км, гэта тэрытарыяльна адзін з найбуйнейшых гарадоў на Балканах, які ўключае вёскі, некаторыя з даваенных прыгарадаў Сараева і нават пагоркі ў гэтай мясцовасці. На студзень 2009 года насельніцтва гэтай гарадской акругі складала каля 65 000 чалавек.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Рэспублікі Сербскай
Катэгорыя·Усходняе Сараева
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)