У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Увядзенскі. Усевалад Міхайлавіч Увядзенскі (17 кастрычніка 1920, г. Екацярынаслаў, Украіна — 29 студзеня 1979) — хімік, фармаколаг. Доктар фармацэўтычных навук (1972), кандыдат хімічных навук (1958), прафесар (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт, 1941).
Працаваў у Чарнавіцкім дзяржаўным універсітэце (1944—1946), Львоўскім лесатэхнічным інстытуце (1946—1959), Львоўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1959—1960), Львоўскім навукова-даследчым інстытуце пералівання крыві (1960—1961, загадчык лабараторыі сінтэзу фізіялагічна актыўных рэчываў), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1961—1979, загадчык кафедры агульнай і біяарганічнай хіміі).
Навуковыя інтарэсы: фармацэўтычная хімія; сінтэзу новых вытворных барбітуратавай кіслаты.