wd wp Пошук:

Усевалад Міхайлавіч Сікорскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сікорскі.

Усевалад Міхайлавіч Сікорскі (10 кастрычніка 1923, вёска Хутар, Чэрвеньскі раён — 22 снежня 1981) — беларускі савецкі гісторык і грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1972), доктар філасофскіх навук (1967), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943—1944 гадах — камісар партызанскага злучэння. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў перыяд з 1972 па 1978 год.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1923 года ў вёсцы Хутар Чэрвеньскага раёна ў сям’і Міхаіла Іванавіча (нар. 1893) і Яўгеніі Канстаўцінаўны Сікорскіх. Бацька працаваў дырэктарам Хутарской ПСШ. Ён быў арыштаваны 18 верасня 1937 і асуджаны 19 лістапада 1937 «тройкай» за антысавецкую дзейнасць[1].

Усевалад Сікорскі з 1944 г. быў супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Рэспубліканскую партшколу ў 1948 г., Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) у 1949 годзе. Працаваў у газеце «Звязда», карэспандэнтам газеты «Праўда» ў БССР. У 1953—1972 гадах выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры гісторыі КПСС у БДУ. З 1972 па 1978 год рэктар БДУ. У 1978—1981 гадах загадчык кафедры гісторыі КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1975 па 1980 год.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 190[2] навуковых прац. У. М. Сікорскаму належаць працы па праблемах міжнароднага камуністычнага руху, гісторыі КПСС. З’яўляецца адным з аўтарам «Курса лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1—2, 1971).

Сярод твораў У. М. Сікорскага:

і іншыя.

Узнагароды

У. М. Сікорскі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1949), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1976), медалямі.

Сям’я

У шлюбе з Надзеяй Паўлаўнай Сікорскай меў дачу Святлану Сікорскую, якая працуе касметолагам у Расіі.

Зноскі

  1. Сікорскі Міхаіл Іванавіч (1893)
  2. Член-карэспандэнт СІКОРСКІ Усевалад Міхайлавіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Рэктары БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў