Урэчнік альпійскі, Рдзест альпійскі[3][4] (Potamogeton alpinus) — від шматгадовых водных травяністых раслін сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae). Этымалогія: лац.: alpinus — «альпійскі»[5].
Мае вельмі разгалінаванае карэнішча. Сцеблы круглыя ў перасеку, без плям, да 200 см, звычайна неразгалінаваныя. Расліна часта афарбаваная чырвоным. Лісце спіральна размешчанае. Плывучае лісце можа быць напаўпразрыстым, ад эліптычнага да досыць вузкага, да 9х2.5 см, часам адсутнічае; ліставая пласціна чырванавата-зялёная. Пагружанае лісце ад ланцэтнага да вузка-эліптычнага, да 22х3.3 см, на вяршыні тупое, ад светла-карычневага да чырвонага колеру. Зялёныя кветкі 3-10 см даўжынёй. Плады 2.6-3.7 мм, ад аліўкава-зялёнага да карычневага колеру, зваротнаяйкападобныя. Храмасомы: (2n = 26, 52).
Еўропа, Азія, Грэнландыя, ЗША, Канада. Расце ў халодных і ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я. Насяляе азёры, каналы, ручаі, асабліва на тарфяным грунце. Зрэдку культывуюць, лепш за ўсё размножваецца дзяленнем карэнішчаў.