wd wp Пошук:

Урэчнік альпійскі

Урэчнік альпійскі, Рдзест альпійскі[3][4] (Potamogeton alpinus) — від шматгадовых водных травяністых раслін сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae). Этымалогія: лац.: alpinus — «альпійскі»[5].

Апісанне

Мае вельмі разгалінаванае карэнішча. Сцеблы круглыя ў перасеку, без плям, да 200 см, звычайна неразгалінаваныя. Расліна часта афарбаваная чырвоным. Лісце спіральна размешчанае. Плывучае лісце можа быць напаўпразрыстым, ад эліптычнага да досыць вузкага, да 9х2.5 см, часам адсутнічае; ліставая пласціна чырванавата-зялёная. Пагружанае лісце ад ланцэтнага да вузка-эліптычнага, да 22х3.3 см, на вяршыні тупое, ад светла-карычневага да чырвонага колеру. Зялёныя кветкі 3-10 см даўжынёй. Плады 2.6-3.7 мм, ад аліўкава-зялёнага да карычневага колеру, зваротнаяйкападобныя. Храмасомы: (2n = 26, 52).

Распаўсюджанне

Еўропа, Азія, Грэнландыя, ЗША, Канада. Расце ў халодных і ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я. Насяляе азёры, каналы, ручаі, асабліва на тарфяным грунце. Зрэдку культывуюць, лепш за ўсё размножваецца дзяленнем карэнішчаў.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Зелена книга України
  4. Довідник назв рослин України
  5. Dictionary of Botanical Epithets

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Урэчнік