wd wp Пошук:

Уры Разенталь

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Урыэль (Уры) Разенталь (нідэрл.: Uriel (Uri) Rosenthal; нар. 19 ліпеня 1945, Мантро, Швейцарыя) — нідэрландскі палітык, міністр замежных спраў Нідэрландаў ва ўрадзе Марка Рутэ з 14 кастрычніка 2010 года. Член Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю.

Нарадзіўся ў сям’і яўрэяў-бежанцаў з акупіраваных Нідэрландаў, якія ў 1942 годзе збеглі ў Швейцарыю праз Францыю. Неўзабаве пасля нараджэння Уры сям’я вярнулася ў Нідэрланды. Скончыў ліцэй у Гаазе і Амстэрдамскі ўніверсітэт, дзе вывучаў паліталогію. У 1978 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ва Універсітэце Эразма(англ.) бел. у Ротэрдаме. З 1980 года — прафесар паліталогіі і дзяржаўнага кіравання ва Універсітэце Эразма, у 1987—2011 — прафесар дзяржаўнага кіравання Лейдэнскага ўніверсітэта. У 1999 годзе быў выбраны ў Сенат ад Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю, у 2005 годзе ўзначаліў яе фракцыю ў Сенаце. Пасля парламенцкіх выбараў 2010 года каралева Беатрыкс даручыла яму вядзенне перамоў аб фарміраванні новага ўрада. Пасля фарміравання новага ўрада на чале з Маркам Рутэ апошні папрасіў яго стаць міністрам замежных спраў.

Разенталь — адзін з першых еўрапейскіх афіцыйных асоб, хто заклікаў да пашырэння санкцый супраць Аляксандра Лукашэнка і яго паплечнікаў пасля падзей 19 снежня 2010 года[2]. Разенталь назваў галоўнай умовай далейшага збліжэння Сербіі з ЕС супрацоўніцтва з Гаагскім трыбуналам[3]. Таксама ён выступае за мірныя перамовы паміж Ізраілем і Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй[4]. У СМІ яго завуць «вядомым сваімі моцнымі праізраільскімі настроямі»[5].

Зноскі

  1. Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  2. Беларусь — ЕС: можно ли изолировать диалог? // Белорусские новости. — 25.12.2010.
  3. Розенталь: арест Младича — лучшее решение («Blic», Сербия)
  4. Аббас призывает Израиль признать палестинское государство
  5. Обама заставит евреев поддержать его ещё раз: Израиль сегодня
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў кантоне Во
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выкладчыкі Амстэрдамскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мантро
Катэгорыя·Выпускнікі Амстэрдамскага ўніверсітэта