Народная партыя за свабоду і дэмакратыю (нідэрл.: Volkspartij voor Vrijheid en Democratie, PvdA) — нідэрландская кансерватыўна-ліберальная палітычная партыя. Партыя была заснавана ў 1948 годзе. Партыя мае 35 месцаў з 150 у другой і 14 з 75 у першай палаце Генеральных штатаў і 3 месцы з 25 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу). Народная партыя за свабоду і дэмакратыю ўваходзіць у Еўрапейскай партыі ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў і Ліберальнага інтэрнацыяналу.
Партыя мае моладзевае крыло — Моладзевая арганізацыя Свабоды і дэмакратыі.
Лідар партыі Марк Рутэ з’яўляецца дзеючым прэм’ер-міністрам Нідэрландаў.
Партыя была заснавана 24 студзеня 1948.
З 1948 па 1952 год Народная партыя за свабоду і дэмакратыю прымала ўдзел у шырокай урадавай кааліцыі пад кіраўніцтвам Партыі працы ў кабінеце прэм’ер-міністра Вілема Дрэса.
У 1952—1958, 1965—1967, 1973—1977, 1981—1982 і 1989—1994 гадах партыя знаходзілася ў апазіцыі. З 1994 па 2002 год партыя ўдзельнічае ва ўрадавай кааліцыі разам з Партыяй працы і партыяй Дэмакраты 66. Пасля парламенцкіх выбараў 2002 да 2007 года партыя ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, узначальвае лідар партыі Хрысціянска-дэмакратычны заклік Ян Петэр Балкенэндэ.
2 верасня 2004 года з партыі выйшаў дэпутат Герт Вілдэрс, які ўзначаліў затым правую Партыю Свабоды.
Пасля парламенцкіх выбараў 2010 года Народная партыя атрымала найбольшую колькасць месцаў (31 месца) і ўзначаліла правацэнтрысцкую кааліцыю разам з партыяй Хрысціянска-дэмакратычны заклік, якую падтрымлівае ў парламенце Партыя Свабоды Герта Вілдэрса. Лідар партыі Марк Рутэ 14 кастрычніка 2010 года стаў першым прэм’ер-міністрам ад Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю.
Удзел у выбарах да Другой палаты парламента Нідэрландаў:
Народная партыя за свабоду і дэмакратыю на Вікісховішчы |