wd wp Пошук:

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (поўная назва — «Міжнародны трыбунал для судовага пераследу асоб, адказных за сур’ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права, учыненых на тэрыторыі былой Югаславіі з 1991 года») (International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia, Tribunal pénal international pour l’ex-Yougoslavie) — судовая структура ААН. Створана 3 мая 1993 згодна з дакладам Генеральнага сакратара ААН аб стварэнні Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі і зацверджанай рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН № 827 ад 25 мая 1993.

Гісторыя

У кастрычніку 1992 Савет Бяспекі ААН заснаваў камісію экспертаў па расследаванні і аналізу інфармацыі аб парушэннях Жэнеўскіх канвенцый і іншых нормаў міжнароднага права на тэрыторыі былой Югаславіі. За год з невялікім спецыялісты даследавалі 65 тысяч атрыманых з розных крыніц матэрыялаў, правялі 32 даследчыя місіі. Высновы камісіі: сусветнай арганізацыі належыць неадкладна стварыць судовы орган для расследавання і пакарання ваенных злачынстваў.

Рэзалюцыя аб стварэнні Трыбунала была прынята аднагалосна[1].

Міжнародны трыбунал скончыў працу 21 снежня 2017. За час працы Міжнароднага крымінальнага трыбунала па былой Югаславіі былі прад’яўлены абвінавачванні 161 чалавеку, 90 з іх асуджаны. Разборы працягваліся больш за дваццаць гадоў, за час судовых працэсаў дапыталі каля пяці тысяч чалавек[2].

Паўнамоцтвы

Кампетэнцыя Трыбунала, а таксама формы і метады яе рэалізацыі былі акрэслены ў дакладзе Генеральнага сакратара ААН аб стварэнні Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі і зацверджаны Рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН № 827. Гэты ключавы дакумент і прыкладзены да яго Статут МТБЮ адыгрываюць ролю яго асноўнай прававой базы. Палажэні, якія ў іх змяшчаюцца выступаюць у якасці крытэрыяў правамернасці ўсіх яго рашэнняў і дзеянняў, яны вызначаюць яго мэты, юрысдыкцыю, структуру, крыніцы права, галоўныя функцыі і прынцыпы дзейнасці.

Згодна з дакладам Генеральнага сакратара ААН, «кампетэнцыя Трыбунала грунтуецца на мандаце, вызначаным у пункце 1 рэзалюцыі № 808 Савета Бяспекі ААН»[3]

Зноскі

  1. Вынікі галасавання па рэзалюцыі ААН № 827
  2. Міжнародний трибунал щодо колишньої Югославії завершив роботу (укр.) , Радіо Свобода (21 снежня 2017). Праверана 25 снежня 2017.
  3. Доклад Генерального секретаря ООН // Документы ООН. IS/25704 от 3 мая 1993 г.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Суды ў Гаазе
Катэгорыя·Гісторыя Харватыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы судовай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гісторыя Сербіі
Катэгорыя·Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі
Катэгорыя·Гісторыя Босніі і Герцагавіны