wd wp Пошук:

Урода

Урода, У́рада — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 27 км на паўночны ўсход ад Лепеля, каля вёскі Заслаўкі ў басейне ракі Дзіва. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Плошча паверхні возера складае 1,52[2] км². Даўжыня 3,4 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 8,8 км. Найбольшая глыбіня 6,5[2] м, сярэдняя 3,9[2] м. Аб’ём вады ў возеры 5,96 млн. м³. Плошча вадазбору 9,95 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 метраў, месцамі да 30 метраў. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Берагі нізкія, спадзістыя. Літаральная і сублітаральная зоны ўздоўж заходняга і ўсходняга берагоў возера стромкія. Дно плоскае. На возеры 2 вострава агульнай плошчай каля 0,7 га. Узбярэжная частка дна возера выслана заіленым пяском, глыбакаводная — гліністым ілам.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае рака Тураўлянка (Дзіва). Злучана пратокамі з двума[2] азёрамі. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 2 м і займае палосу шырынёй 10—100 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб. Сустракаецца вугор[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)
  2. 1 2 3 4 5 Калечыц В. А. Урада // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 165. — 583 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Ушацкая група азёр