Урба́нава[1] (трансліт.: Urbanava, руск.: Урбаново) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска, пазней засценак у складзе гміны Друя Дзісенскaга паветa (з 1926 года Браслаўскaга павета) Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2].
У 1940—1959 гадах цэнтр Урбанаўскага сельсавета[3], да 18 сакавіка 1963 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Друйскага пассавета[4].