Урба́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Урбанава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Друйскага пассавета[1].