wd wp Пошук:

Урацысціс

Урацысціс[1] (Urocystis) — род грыбоў сямейства Urocystidaceae. Назва ўпершыню была апублікаваная ў 1870 годзе[2].

Апісанне

Пашыраны на ўсіх мацерыках акрамя Антарктыды. Паразітуюць на раслінах сямейства злакаў, асаковых, сітавых, лілейных, крыжакветных, казяльцовых, першакветных і інш. Выклікаюць на лісці, чаранках, суквеццях, рэдка на каранях уздуцці, палосы, разнастайныя дэфармацыі. На Беларусі найбольш пашыраны урацысціс скрытны (Urocystis achnatheri), узбуджальнік сцябловай галаўні жыта.

Хламідаспоры шарападобныя, эліпсоідныя або вуглаватыя, з гладкай, рэдка з бутрыстай абалонкай, цёмнаафарбаваныя, адзіночныя або ўтвараюць клубочкі (па 2—3 споры), пакрыты стэрыльнымі сфыферычнымі клеткамі. Перыферычныя клеткі шарападобныя, авальныя або з загнутымі канцамі, з гладкай абалонкай, светлаафарбаваныя, запоўненыя паветрам. Прарастае хламідаспора міцэліем або базідыяй, на верхавінцы якой размешчаны базідыяспоры. У цыкле развіцця адзначана канідыяльнае споранашэнне.

Класіфікацыя

Род Urocystis налічвае 242 віды:

Зноскі

  1. Галаўнёвыя грыбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. С. 541
  2. Urocystis (нявызн.). Праверана 1 мая 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Роды грыбоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Галаўнёвыя грыбы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак