Урацысціс[1] (Urocystis) — род грыбоў сямейства Urocystidaceae. Назва ўпершыню была апублікаваная ў 1870 годзе[2].
Пашыраны на ўсіх мацерыках акрамя Антарктыды. Паразітуюць на раслінах сямейства злакаў, асаковых, сітавых, лілейных, крыжакветных, казяльцовых, першакветных і інш. Выклікаюць на лісці, чаранках, суквеццях, рэдка на каранях уздуцці, палосы, разнастайныя дэфармацыі. На Беларусі найбольш пашыраны урацысціс скрытны (Urocystis achnatheri), узбуджальнік сцябловай галаўні жыта.
Хламідаспоры шарападобныя, эліпсоідныя або вуглаватыя, з гладкай, рэдка з бутрыстай абалонкай, цёмнаафарбаваныя, адзіночныя або ўтвараюць клубочкі (па 2—3 споры), пакрыты стэрыльнымі сфыферычнымі клеткамі. Перыферычныя клеткі шарападобныя, авальныя або з загнутымі канцамі, з гладкай абалонкай, светлаафарбаваныя, запоўненыя паветрам. Прарастае хламідаспора міцэліем або базідыяй, на верхавінцы якой размешчаны базідыяспоры. У цыкле развіцця адзначана канідыяльнае споранашэнне.
Род Urocystis налічвае 242 віды: