wd wp Пошук:

Урал-4320

Урал-4320

Выпуск 1977–ц.ч.
Вытворца УралАЗ
Папярэднік Урал-375Д
Пераемнік Урал Next
Фотагалерэя на Wikimedia Commons

Урал-4320 — савецкі і расійскі буйнатанажны грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці падвойнага прызначэння. Выпускаецца з 1977 года на Уральскім аўтамабільным заводзе ў Міясе (Расія).

Агляд

Першапачаткова Урал-4320 камплектаваўся атмасферным дызельным рухавіком КамАЗ-740 магутнасцю 210 к.с. Пасля пажару на заводзе рухавікоў КамАЗ у 1993 годзе і спынення паставак грузавікі сталі абсталёўваць дызелямі ЯМЗ-236 і ЯМЗ-238. Мадыфікацыі з ЯМЗ-236 выпускаліся з маторным адсекам зыходнага памеру (вонкава адрозніваліся размешчаным на правым крыле паветраным фільтрам), для ўсталявання буйнейшага рухавіка ЯМЗ-238 маторны адсек быў падоўжаны. З сярэдзіны 2000-х усе грузавікі сямейства “Урал-4320” сталі камплектаваць кабінамі з падоўжанай маскай незалежна ад мадэлі рухавіка[1].

Памер шын — 14.00 R20 (370 R508). Мадэль АГ-25 выпускаюцца заводамі Кама, Росава. Мадэль Я-307М выпускаюцца заводамі Белшына, Росава.

Тэхнічныя характарыстыкі

Мадэль 4320-0111-61[2] 4320-0111-73[3] 4320-0911-60[4] 4320-0911-72[5]
Габарыты, мм 8490х2820х3095 9545х2820х3095
Колавая база, мм 3800+1400 4555+1400
Даўжыня грузавой платформы, мм 4600 5660
Грузападымальнасць, кг 6000 6500 10000 10500
Падрыхтаваная маса, кг 9010 8725 9710 9410
Дазволеная маса, кг 15235 15450 19935 20135
Маса прычэпа, кг 11500
Рухавік
Тып V-падобны, дызельны, з турбанаддзіманнем радны, дызельны, з турбанаддзіманнем V-падобны, дызельны, з турбанаддзіманнем радны, дызельны, з турбанаддзіманнем
Аб'ём, л 11,15 6,65 11,15 6,65
Магутнасць 228 к.с. пры 2100 аб/хв 273 к.с. пры 2300 аб/хв 228 к.с. пры 2100 аб/хв 273 к.с. пры 2300 аб/хв
Макс. круцільны момант 90 кгс*м пры 1100-1500 аб/хв 120 кгс*м пры 1300-1600 аб/хв 90 кгс*м пры 1100-1500 аб/хв 120 кгс*м пры 1300-1600 аб/хв
Каробка перадач механічная, 5-ст.
Раздатачная каробка 2-ст., з міжвосевым дыферэнцыялам (вышэйшая перадача — 1,04, ніжэйшая перадача — 2,15)
Вядучыя масты Перадатачны лік 7,49
Макс. хуткасць, км/г 85

Мадыфікацыі

Урал-4420
Урал-5557
Урал-43206
Урал-3255

У мадэльны шэраг уваходзяць бартавыя грузавікі (як з колавай формулай 6х6, так і 4х4), седлавыя цягачы, самазвалы, вахтавыя аўтобусы і шасі.

Урал-4420

Седлавы цягач з колавай формулай 6х6.

Урал-5557

Самазвал колавай формулы 6х6.

Урал-43206

Асноўны артыкул: Урал-43206 Двухвосевы варыянт аўтамабіля (колавая формула 4х4).

Урал-3255

Вахтавы аўтобус. Колькасць месцаў — 20-22.

Зноскі

  1. Автозавод “Урал” снижает план выпуска грузовиков на 2022 год. И теперь ставка – на “классику”(руск.) . abw.by (15 красавіка 2022). Праверана 16 красавіка 2022.
  2. Урал 4320 (Бортовой) 4320-0111-61 6x6(руск.) . uralaz.ru. Праверана 16 красавіка 2022.
  3. Урал 4320 (Бортовой) 4320-0111-73 6x6(руск.) . uralaz.ru. Праверана 16 красавіка 2022.
  4. Урал 4320 (Бортовой) 4320-0911-60 6x6(руск.) . uralaz.ru. Праверана 16 красавіка 2022.
  5. Урал 4320 (Бортовой) 4320-0911-72 6x6(руск.) . uralaz.ru. Праверана 16 красавіка 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі Урал
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1977