wd wp Пошук:

КамАЗ

«КамАЗ» (акронім ад Камскі аўтамабільны завод) — расійская кампанія, вытворца дызельных грузавых аўтамабіляў і дызеляў. Таксама выпускае аўтобусы, трактары, камбайны і камплектуючыя. Асноўная вытворчасць размешчана ў горадзе Набярэжныя Чаўны.

«КАМАЗ» быў утвораны ў 1969 годзе як Камскі комплекс заводаў па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў (вытворчае аб’яднанне «КамАЗ»). Першы аўтамабіль сышоў з галоўнага зборачнага канвеера 16 лютага 1976 года[2].

Вытворчасць

Аснову прадукцыі КамАЗ складаюць серыйныя бартавыя аўтамабілі (КамАЗ-4308, КамАЗ-43118, КамАЗ-43253), седлавыя цягачы (КамАЗ-65116) і самазвалы (КамАЗ-43255, КамАЗ-65111, КамАЗ-6580)[3].

На заводзе вырабляліся легкавыя аўтамабілі ВАЗ-1111. Таксама КамАЗ вырабляе колавыя шасі для размяшчэння ракетных ўзбраенняў КамАЗ-7850, якія з’яўляюцца патэнцыйнай заменай для шасі МЗКЦ-79221 вытворчасці Мінскага завода колавых цягачоў[4].

Зноскі

  1. Московская Биржа - KMAZ Праверана 17 красавіка 2018.
  2. История КАМАЗ(руск.) . Праверана 12 мая 2020.
  3. Серийные автомобили(руск.) . Праверана 12 мая 2020.
  4. Российские ракетчики не могут найти замену минским шасси(руск.)  (недаступная спасылка) (3 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 12 мая 2020.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·1969 год у Расіі
Катэгорыя·Набярэжныя Чаўны
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·КамАЗ
Катэгорыя·Вытворцы грузавых аўтамабіляў
Катэгорыя·Прадпрыемствы Расіі