wd wp Пошук:

Універсітэт імя Аалта

Універсітэт імя Аалта (фінск.: Aalto-yliopisto) — фінская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эспа.

Агульная характарыстыка

Універсітэт названы ў гонар Алвара Аалта, выбітнага фінскага архітэктара, дызайнера і выпускніка былога Хельсінкскага тэхналагічнага ўніверсітэта, які таксама сыграў важную ролю ў праектаванні значнай часткі галоўнага кампуса ўніверсітэта.

Універсітэт быў створаны ў 2010 годзе ў выніку зліцця трох буйных фінскіх універсітэтаў: Хельсінкскага тэхналагічнага ўніверсітэта, Хельсінкскай школы эканомікі і Хельсінкскага ўніверсітэта мастацтваў і дызайну. Цеснае супрацоўніцтва паміж навуковымі, дзелавымі і мастацкімі супольнасцямі паклікана спрыяць міждысцыплінарнай адукацыі і даследаванням.

Урад Фінляндыі ў 2010 годзе ўзяўся за стварэнне ўніверсітэта, які спрыяў бы інавацыям, аб’яднаўшы тры ВНУ ў адну. Універсітэт складаецца з шасці школ з каля 17 000 студэнтаў і 4 000 супрацоўнікаў, што робіць яго другім па велічыні універсітэтам Фінляндыі. Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Эспа, а таксама мае кампусы ў іншых гарадах Фінляндыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Фінляндыі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2010 годзе
Катэгорыя·Эспа