wd wp Пошук:

Універсітэт мастацтваў у Познані

Універсітэт мастацтваў у Познані (польск.: Uniwersytet Artystyczny w Poznaniu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы культуры і мастацтваў, якая знаходзіцца ў Познані.

Агульная характарыстыка

Паўстаў у 1919 годзе як Дзяржаўная школа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З’яўляецца адным з двух універсітэтаў мастацкага профілю, якія функцыянуюць у Польшчы. Галоўны будынак універсітэта, дзе змяшчаецца рэктарат, знаходзіцца ў цэнтры горада на рагу Алеі Караля Марцінкоўскага і вуліцы 23 лютага ў будынку даваеннага краёвага староства.

У 1996 годзе вучэльня атрымала статус акадэміі мастацтваў, а ў 2010 годзе - статус мастацкага ўніверсітэта.

Універсітэт мае агулам 6 навучальных будынкаў, размешчаных у самым цэнтры горада. У 2020 і 2021 гадах плануецца адкрыццё яшчэ аднаго аб’екта на вуліцы Шкіперскай і на вуліцы Мельжынскага. Да універсітэту таксама адносіцца плэнэрны дом у Скоках.

З кастрычніка 2016 года дзейнічае пяць універсітэцкіх галерэй, створаных у супрацоўніцтве з уладамі горада: галерэя “Вялікая сцэна UAP”, галерэя “Малая сцэна UAP”, галерэя “Curators’lab”, галерэя дызайну і галерэя R20 (у цяперашні час галерэя “Адкрытая сцэна”). У 2020 годзе да іх далучылася галерэя факультэта жывапісу і малявання – Шэўская галерэя 16. У гарадскіх галерэях вучэльні праводзяцца выставы, у першую чаргу студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта, а таксама семінары як для дзяцей, так і для дарослых.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Зніклі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1919 годзе
Катэгорыя·1919 год у Польшчы
Катэгорыя·Познань