wd wp Пошук:

Універсітэт Саскачэвана

Адзін з навучальных будынкаў універсітэта.

Універсітэт Саскачэвана (англ.: University of Saskatchewan) — найбуйнейшая навучальная ўстанова правінцыі Саскачэван.

Універсітэт быў заснаваны ў 1907 годзе ў горадзе Саскатун на ўсходнім беразе ракі Саўт-Саскачэван як сельскагаспадарчы каледж. Паступова з’яўляліся новыя каледжы, і сёння Універсітэт Саскачэвана займае тэрыторыю 10,32 кв. км., з іх галоўны кампус — 981 га.[1][2] У 2010 годзе ва ўніверсітэце навучаліся 20,5 тысяч студэнтаў.[3]

Колеры — зялёны і белы, а адным з сімвалаў з’яўляецца белая лілея, сорт якой выведзены ва ўніверсітэце.

Сярод выпускнікоў універсітэта Саскачэвана — нобелеўскі лаўрэат Генры Таўбэ,[4] прэм’ер-міністр Канады Джон Дыфенбейкер, некалькі лейтэнант-губернатараў Саскачэвана, генерал-губернатар Канады Рэй Гнатышын.

Будучы ўладальнік Нобелеўскай прэміі Герхард Герцберг пасля ўцёкаў з нацысцкай Германіі, у 1935-1945 гг. працаваў тут прафесарам.[5]

Выпускнік універсітэта Джон Джордж Дыфенбейкер пасля заканчэння палітычнай кар’еры, у 1969 годзе стаў рэктарам Саскачэванскага ўніверсітэта і займаў гэту пасаду да сваёй смерці ў 1979 годзе, і нават быў пахаваны на тэрыторыі сваёй альма-матэр.[6]

Зноскі

  1. Conference Venue Архівавана 20 сакавіка 2007.
  2. University of Saskatchewan Архівавана 3 верасня 2007.
  3. Enrolment Report: Census Day • October 12, 2010 Архівавана 1 красавіка 2011.
  4. Онлайн Энциклопедия Кругосвет. Генри Таубе
  5. БСЭ. Херцберг Герхард
  6. Smith, Denis (1995), Rogue Tory: The Life and Legend of John Diefenbaker, Macfarlane Walter & Ross, ISBN 0-921912-92-7

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Саскатун
Катэгорыя·Універсітэты Канады