wd wp Пошук:

Універсітэт Парыж I Пантэон-Сарбона

Універсітэт Парыж I Пантэон-Сарбона (фр.: L’Université Paris 1 Panthéon-Sorbonne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта. Спецыялізуецца ў эканоміцы, менеджменце, мастацтве, сацыяльных навуках і юрыспрудэнцыі. Адміністрацыйны цэнтр размешчаны ў Лацінскім квартале Парыжа, мае прыкладна 20 філіялаў па ўсім горадзе. Адзін з 13 універсітэтаў, заснаваных на месцы Сарбоны.

Агульная характарыстыка

Пасля падзей у маі 1968 года Парыжскі ўніверсітэт быў падзелены на 13 самастойных універсітэтаў. Заснавальнікамі Універсітэта Парыж І лічацца Франсуа Люшэр (права), Анры Барталі (эканоміка) і Элен Алвайлер (гуманітарныя навукі), якія ў 1971 годзе аб’ядналі частку былога факультэта права, факультэта эканомікі і частку факультэта літаратуры і гуманітарных навук.

Ва ўніверсітэт уваходзяць 14 факультэтаў, 8 розных інстытутаў і даследчых цэнтраў, а таксама Дом эканомікі.

Структура

Факультэты

Інстытуты і даследчыя цэнтры

Зноскі

  1. https://www.pantheonsorbonne.fr/universite/presentation

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·1253 год у Францыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1253 годзе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Парыжа