wd wp Пошук:

Лацінскі квартал

Лацінскі квартал

Лацінскі квартал (фр.: Quartier latin) - традыцыйны студэнцкі квартал у 5-й і 6-й акругах Парыжа на левым беразе Сены вакол універсітэта Сарбона.

Назва паходзіць ад лацінскай мовы, на якой раней выкладалі ў Сарбоне. Квартал пазначае не адзін з 80-ці парыжскіх адміністрацыйных кварталаў (па-французску quartiers administratifs), а ўяўляе сабой раён з неакрэсленымі межамі, якія размясціліся на схілах гары (узгорка) Св. Жэнеўевы.

Зараз да Лацінскага квартала адносіцца не толькі Сарбона, але і некалькі іншых вышэйшых навучальных устаноў: Вышэйшая нармальная школа, Парыжская вышэйшая нацыянальная школа горнай справы (École des Mines de Paris), Універсітэт Парыж II, Універсітэт імя П’ера і Марыі Кюры і іншыя.

Калеж дэ Франс

Лацінскі квартал знакаміты сваімі вузкімі старадаўнімі вулачкамі, бістро, кніжнымі крамамі і ўтульнымі кафэ. Дзякуючы вялікай колькасці турыстычных аб’ектаў, такіх як Пантэон, Люксембургскі сад, Тэрмы Клюні і Музей сярэднявечча, Лацінскі квартал з’яўляецца ўлюбёным месцам турыстаў. З-за гэтага кватэрная плата моцна паднялася і толькі нешматлікія сучасныя студэнты могуць дазволіць сабе жыць у Лацінскім квартале.

Назва распаўсюдзілася i на студэнцкія кварталы іншых еўрапейскіх гарадоў (напрыклад, Кёльна).

Глядзіце таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·VI акруга Парыжа
Катэгорыя·Кварталы Парыжа
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·V акруга Парыжа