wd wp Пошук:

Унецкі раён

Унецкі раён (руск.: Унечский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Унеча.

Геаграфія

Плошча раёна — 1130 км². Асноўная рака — Унеча.

Гісторыя

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, увайшоў і Унецкі раён.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 45,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 28 тыс. Усяго налічваецца 110 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 8 сельскіх паселішчаў:

Гарадское паселішча:

Сельскія паселішчы:

Эканоміка

Унецкі раён належыць да ліку прамыслова-сельскагаспадарчых раёнаў. Прадпрыемствы-лідары — ААТ «Камбінат хлебапрадуктаў», радыёзавод ТАА «Тэмбр».

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтатраса М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Беларусі — (Кобрын). Чыгуначныя лініі злучаюць Унечу з такімі вузламі, як Бранск, Орша, Гомель, Хутар-Міхайлаўскі.

Славутасці

Вядомыя асобы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96