wd wp Пошук:

Уна Лахт

У́на Лахт (эст.: Uno Laht; 30 красавіка 1924, г. Валга, Эстонія — 24 верасня 2008 Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік.

Біяграфія

Вучыўся ў пачатковай школе і ў прагімназіі горада Валга, з 1937 года жыў у Локсе і працягваў вучобу ў 5-й рэальнай і 7-й сярэдняй школах Таліна.

Увосень 1940 года ўступіў у эстонскі камсамол. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны паступіў у знішчальны батальён і пазней быў эвакуіраваны разам з ім. У 1942 годзе быў мабілізаваны ў Эстонскі стралковы корпус, ваяваў камандзірам мінамётнага ўзвода ў званні малодшага лейтэнанта. Пад Вялікімі Лукамі атрымаў цяжкае раненне, быў эвакуіраваны ў тыл. Пасля выздараўлення працаваў у Казані і вучыўся ў Казанскім універсітэце, дзе вывучыў англійскую мову. Адтуль Лахта накіравалі на курсы камсамольскіх працаўнікоў у Пушкін. У 1944—1946 гадах Лахт быў аператыўным працаўніком НКДБ Эстонскай ССР і браў удзел у аперацыях супраць «лясных братоў».

У 19461951 гадах працаваў у рэдакцыі газеты Ноартэ Хяэль, у 19511953 гадах быў карэспандэнтам Рахва Хяэль, пазней кансультантам па паэзіі Саюза пісьменнікаў. У час працы журналістам пачаў публікаваць фельетоны, нарысы, апавяданні і вершы. У 1953 годзе ўступіў у КПСС, выйшаў з партыі ў 1986 годзе і зноў уступіў у 1992 годзе. Жыў у Таліне.

Творчасць

Зборнікам сатырычных вершаў «Малочныя зубы» (1954), «Запламбаваныя малочныя зубы» (1956), «Вэнджаныя вугры і росныя ружы» (1960), «Мая родная даматканая глуш» (1973), «Ружовы шум» (1981) і інш. уласцівы актуальнасць тэматыкі і сатырычная вастрыня. Аўтар зборнікаў гумарэсак і фельетонаў «Літаратурныя пародыі» (1969), навел «Ліквідацыя бардэля» (1974), прозы «На падножным корме» (1982), у якіх своеасабліва спалучаны сатырычныя і рамантычныя элементы, п’ес.

Пераклады

На беларускую мову асобныя вершы Лахта пераклаў У. Шахавец.

Зноскі

  1. Лахт Уно // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Uno Laht // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.postimees.ee/?id=36417
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #186418752 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Драматургі Эстоніі
Катэгорыя·Публіцысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Публіцысты Эстоніі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 верасня
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валзе
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Эстонскамоўныя паэты
Катэгорыя·Публіцысты СССР
Катэгорыя·Паэты Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе