wd wp Пошук:

Умберта Бачоні

Умберта Бачоні (італ.: Umberto Boccioni; 19 кастрычніка 1882, Рэджа-дзі-Калабрыя — 17 жніўня 1916, Верона) — італьянскі мастак, скульптар і тэарэтык футурызму.

Умберта Бачоні. Аўтапартрэт

Біяграфія

Бацька — Рафаэле Бачоні, маці — Чэчылія Фарлані.

У 1897 годзе Бачоні наведваў тэхнічны ліцэй, пасля атрымання дыплома супрацоўнічаў з мясцовымі газетамі. У 1901 годзе пераехаў у Рым, навучаўся жывапісу ў Scuola Libera del Nudo (вольная школа аголенай натуры) пры Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Рыме. Адначасова разам з Джына Севярыні вывучаў тэхніку пуантылізма ў Джакама Бала (1898—1902). Наведаў Парыж (1902), Берлін і Пецярбург (1903—1904). У 1906 годзе вывучаў імпрэсіянізм і постімпрэсіянізм ў Парыжы. У канцы 1906 — пачатку 1907 наведваў курсы малявання ў Акадэміі прыгожых мастацтваў (Венецыя). У 1907 годзе пасяліўся ў Мілане, дзе пазнаёміўся з прадстаўнікамі футурызму. Асаблівы ўплыў на Бачоні аказаў Філіпа Марынеці — заснавальнік і тэарэтык футурызму ў еўрапейскай літаратуры, аўтара «Маніфеста футурызму» (1909). Бачоні адаптаваў ідэі Філіпа Марынэці да візуальнага мастацтва, выпусціўшы ў 1910 годзе «Тэхнічны маніфест футурыстычнага жывапісу».

Бачоні шмат падарожнічаў і меў магчымасць наведаць шмат музеяў, амаль уступаючы ў сімбіёз з некаторымі мастакамі, за якімі ён назіраў, асабліва з іншых перыядаў, такімі як Мікеланджэла, але таксама з Франчэска Філіпіні, які натхніў яго на даследаванні ландшафту Ламбардыі і працы на сяле, паводле канцэпцый філіпінізму.

Бачоні стаў адным з галоўных тэарэтыкаў руху. Ён таксама вырашыў заняцца скульптурай у 1912 годзе пасля наведвання парыжскіх студый Жоржа Брака, Аляксандра Архіпенка, Канстанціна Брынкушы, Раймона Дзюшан-Віёна і, верагодна, Медарда Роса. У тым жа годзе ён разам з іншымі футурыстамі выставіў свае працы ў галерэі Бернхафма-малодшага, у 1913 годзе была арганізавана выстава скульптур. Працы, створаныя пад уплывам убачанага ў Парыжы, у сваю чаргу аказалі ўплыў на творчасць скульптараў-кубістаў, асабліва Раймона Дзюшана-Віёна.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Бачоні быў прызваны ў войска, у артылерыйскі полк каля Вероны. 16 жніўня 1916 года ён выпадкова ўпаў з каня падчас трэніровачных практыкаванняў кавалерыі і, атрымаўшы смяротную траўму, памёр на наступны дзень.

Скульптура У. Бачоні «Унікальныя формы бесперапыннасці ў прасторы» (1913) намаляваная на італьянскай манеце наміналам у 20 цэнтаў.

«Ламбардская сельская мясцовасць» (1910). Калекцыя К’ятонэ ў Лугана, Швейцарыя

Жывапіс

«Пад пергалай у Неапалі» (1914). Гарадская галерэя сучаснага мастацтва, Мілан

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Umberto Boccioni
  3. 1 2 3 4 5 RKDartists
  4. Umberto BoccioniOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
  6. Encyclopædia Britannica

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 17 жніўня
Катэгорыя·Футурызм
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Вероне
Катэгорыя·Загінулі ў выніку падзення з каня
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Венета
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Італіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэджа-дзі-Калабрыя