Ума Каруна Турман (англ.: Uma Karuna Thurman; нар. 29 красавіка 1970, Бостан) — амерыканская актрыса.
Нарадзілася ў сям’і прафесара Калумбійскага універсітэта, спецыяліста па ўсходніх рэлігіях Роберта Турмана, а яе маці Нена (у дзявоцтве фон Шлеебругэ), шведская мадэль, цяпер псіхатэрапеўт па прафесіі, некалі нядоўгі час была замужам за Цімаці Ліры. Бацька Нены — немец, а маці — шведка.
Уму назвалі ў гонар індуісцкай багіні. Акрамя таго, з санскрыту імя актрысы перакладаецца як «не пакутаваць».
Прыехаўшы ў Нью-Ёрк, Ума працавала пасудамыйкай і спрабавала прабіцца ў фотамадэлі. Па-сапраўднаму яе заўважылі толькі пасля эпізадычнай ролі ў фантастычным фільме Тэры Гільяма «Прыгоды барона Мюнхгаўзена».
Вядомасць прыйшла да яе пасля фільма «Генры і Джун», дзе яна сыграла жонку пісьменніка Генры Мілера.
7 лютага 2006 Ума Турман ўзнагароджана французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры.
Ума Турман у Вікіцытатніку | |
Ума Турман на Вікісховішчы |