wd wp Пошук:

Улаф Цэльсій

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цэльсій. Улоф Цэльсій (шведск.: Olof Celsius d.ä.; 19 ліпеня 1670 — 24 чэрвеня 1756) — шведскі батанік, прафесар усходніх моў і гісторыі, усходазнавец і тэолаг. Улаф Цэльсій вядомы таксама як Улаф Цэльсій старэйшы.

Быў прафесарам Упсальскага ўніверсітэта: з 1715 — прафесарам усходазнаўства, з 1727 — прафесарам тэалогіі. Улаф Цэльсій — адзін з настаўнікаў і заступнікаў выдатнага шведскага вучонага Карла Лінея (1707—1778). Неўзабаве пасля таго, як яны пазнаёміліся ў 1729, Ліней пасяліўся ў доме Цэльсія і атрымаў доступ да яго шырокай бібліятэкі. Улаф Цэльсій займаўся звядзеннем разам звестак пра расліны, згаданых у Бібліі; яму належыць адна з першых прац, прысвечаных дадзенай тэма, Hierobotanicon, sive, De plantis sacrae Scripturae dissertationes breves, якая была выдадзена ў двух частках у Упсале ў 1745—1747 гадах. Улаф Цэльсій — родны дзядзька Андэрса Цэльсія (1701—1744), астранома, геолага і метэаролага (у гонар якога названы градус Цэльсія).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 4 5 Olof d.ä. Celsius — 1917.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Гісторыкі Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1756 годзе
Катэгорыя·Постаці шведскага багаслоўя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Батанікі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1670 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных