wd wp Пошук:

Улаф Мельберг

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Э́рык У́лаф Ме́льберг (шведск.: Erik Olof Mellberg; нар. 3 верасня 1977, Гульспанг, Швецыя) — былы шведскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Швецыі (2000—2012).

Кар’ера

Клубная

Мельберг пачынаў гуляць у мясцовай камандзе «Гульспанг», адкуль быў запрошаны ў клуб вышэйшага дывізіёна «Дэгерфарс». Пасля вылету «Дэгерфарса» з вышэйшага дывізіёна Мельберг перайшоў у АІК. За ўпэўненай гульнёй у шведскай лізе рушыла ўслед запрашэнне ў іспанскую Ла Лігу, у клуб «Расінг» (Сантандэр), дзе ён адразу стаў асноўным іграком.

Мельбергам цікавіліся «Барселона» і «Валенсія», аднак ён аддаў перавагу пераходу ў «Астан Вілу». У бірмінгемскім клубе ён стаў капітанам каманды і быў ім на працягу 3 гадоў. У сезоне 2002/03 адыграў без замен усе 38 матчаў «Астан Вілы» ў Прэм’ер-лізе[4]. У апошнім сезоне ён быў пераведзены са звыклай пазіцыі цэнтральнага абаронцы на правы фланг.

У студзені 2008 года падпісаў папярэдні трохгадовы кантракт з «Ювентусам». У турынскі клуб Мельберг перайшоў пасля сезону 2007/08 паводле правіла Босмана. У складзе «Ювентуса» ўпершыню выступіў у Лізе чэмпіёнаў, гуляў у матчах групавога этапу і 1/8 фіналу гэтага турніру.

У чэрвені 2009 года перайшоў у «Алімпіякос», кантракт з якім разлічаны на 3 гады, сума трансферу склала 2,5 млн еўра[5]. У жніўні 2012 года падпісаў канртакт з «Вільярэалам» і дапамог яму вярнуцца ў Ла Лігу. Завяршыў кар’еру ў складзе клуба «Капенгаген».

Міжнародная

Мельберг удзельнічаў ва многіх чэмпіянатах свету і Еўропы ў складзе зборнай Швецыі.

Дасягненні

АІК

«Алімпіякос» Пірэй

Асабістае жыццё

У Улафа і яго сяброўцы Караліны Кіль ёсць два дзіця, дачка Сага (нар. 2002) і сын Ён (нар. 2006). У 2013 годзе пара афіцыйна склала шлюб.

Зноскі

  1. Olof Mellberg // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. OLOF MELLBERG // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Olof Mellberg // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Статыстыка на footballdatabase.eu
  5. Мельберг подписал контракт с «Олимпиакосом». sports.ru

Спасылкі

Папярэднік:
Юхан М'ельбю
Капітан зборнай Швецыі
2002 — 2006
Пераемнік:
Фрэдрык Юнгберг
Папярэднік:
Стыў Стонтан
Капітан «Астан Вілы»
2003 — 2006
Пераемнік:
Гарэт Бэры
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Вільярэал
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Ігракі ФК АІК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Расінг Сантандэр
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Капенгаген
Катэгорыя·Ігракі зборнай Швецыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэгерфарс
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Астан Віла
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гульспангу
Катэгорыя·Футбалісты Швецыі