wd wp Пошук:

Уладлен Міхайлавіч Сухарослаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сухарослаў. Уладлен Міхайлавіч Сухарослаў (28 чэрвеня 1941, с. Байкі, Караідэльскі раён, Башкірская АССР) — беларускі і расійскі архітэктар. Заслужаны архітэктар РФ[1].

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1968 годзе. У 1968—1971 гг. — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у ПІ «Башкірграмадзянпраект» ва Уфе, у 1971—1972 гг. — галоўны архітэктар ПІ «Паўдуралдзіпрабытпрам» ва Уфе. З 1972 г. — кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1975  года галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні АКМ-1, галоўны архітэктар майстэрні АКМ-1 у Мінскграмадзянпраекце, намеснік начальніка ГалоўАПУ Мінгарвыканкама. У 19851992 гг. — галоўны архітэктар Валгаграда, у 1992—1996 гг. — прэзідэнт праектна-будаўнічай фірмы, у 1996—2001 гг. — прафесар кафедры «Горадабудаўніцтва» ВалгДАБА, з 2001 г. — саветнік главы адміністрацыі Валгаграда па горадабудаўніцтве[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Член КПСС з 1981 года. Пражывае ў г. Валгаград[2].

Творчасць

У час працы ва Уфе запраектаваў адміністрацыйны будынак «Сельгастэхнікі», комплекс НДІ вакцын і сыроватак, жылыя дамы[2].

Гандлёвы цэнтр у мікрараёне № 10 у Салігорску

Асноўныя працы ў Беларусі: Дом быту[ru], інжынерна-лабараторны корпус Упраўлення нафтаправода «Дружбы», тэхналагічны інстытут у Наваполацку (19731978); у аўтарскім калектыве: пансіянат ветэранаў Айчыннай вайны ў в. Мікалаеўшчына Мінскай вобласці (1983), гандлёва-грамадскі цэнтр(wd) бел. у Салігорску (1980), комплекс піянерлагераў—баз адпачынку ў раёне г.п. Ракаў (1983), піянерлагер «Брыганціна» ў раёне в. Сычавічы (1985)[2].

Зноскі

  1. 1 2 Архитекторы Волгограда. С. 264.
  2. 1 2 3 Сухорослов Владлен Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Наваполацка
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Архітэктары Валгаграда
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Салігорска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Башкартастане
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Уфы