wd wp Пошук:

Уладзіслаў Юрый Халецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Халецкі. Уладзіслаў Юрый Халецкі (30 мая 1606, мяст. Ваганаў, Берасцейскае ваяводства — 4 лютага 1668)[1] — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Яна Іосіфавіча. З 1625 года служыў у войску. Падкаморы і староста мазырскі з 1654 года, стражнік вялікі літоўскі з 1656 года. Шмат разоў быў паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ, яго маршалкам у 1649 годзе. Вызначыўся ў час баявых дзеянняў з Б. Хмяльніцкім, у бітве пад Берасцечкам 1651 года, са шведскімі і расійскімі войскамі[1].

У 1655 годзе стаў членам Тышавецкай канфедэрацыі, створанай польскімі магнатамі і шляхтай для барацьбы супраць шведскіх акупантаў. У 1656 годзе удзельнічаў у трохдзённай бітве са шведамі пад Варшавай.

Памёр 4 лютага 1668 года. Пахаваны ў бернардзінскім кляштары ў Нясвіжы.

Сям’я

З 1634 года ў шлюбе з Крысцінай са Стравінскіх. У іх было тры сыны:

Зноскі

  1. 1 2 ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нясвіжы
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў 1668 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 лютага
Катэгорыя·Падкаморыя мазырскія
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Старосты мазырскія
Катэгорыя·Стражнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Род Халецкіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1606 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берасцейскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Высокім