wd wp Пошук:

Уладзіслаў Трамбіцкі

Уладзісла́ў Трамбі́цкі гербу «Слепаўрон» (польск.: Władysław Trębicki; 1806, Лінова — 1861, Варшава) — польскі бібліёграф і бібліяфіл, шляхціч Гродзенскай губерні.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сямейным маёнтку ў Лінове, набытым яго бацькам Вінцэнтам ад генерала Пятра Румянцава[1]. Па смерці бацькі Лінова перайшло да яго сына Багуслава, а Уладзіслаў пасяліўся ў Мікіцічах.

Сабраў вялізную бібліятэку з некалькіх тысяч тамоў, у асноўным польскай і французскай літаратуры. Меў таксама кнігі і рукапісы са збораў Міхаіла Баброўскага, набытыя ў 1847, сярод якіх між іншага Кіеўскі псалтыр і частка Супраслеўскага рукапісу[2]. З цягам часу кнігазбор перастаў змяшчацца ва ўласнай хаце Уладзіслава Трамбіцкага, і ён перавёз бібліятэку ў Лінова да свайго брата. Па смерці Уладзіслава яго бібліятэка амаль цалкам была прададзена Замойскім і апынулася ў Варшаве1944 загінула ў часе пажару). Рэшткі кнігазбору былі вывезены немцамі пасля акупацыі Пружаншчыны ў Першую сусветную вайну[3].

Галоўныя працы

У рукапісах засталіся яго сачыненне «О teatrze w Polsce», а таксама багатыя матэрыялы для польскай бібліяграфіі.

Зноскі

  1. Roman Aftanazy. Linowa // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Wrocław: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. — Т. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — С. 64. — ISBN 9788304037014.
  2. Andrzej Kaszlej. Codex Suprasliensis, 11th century(нявызн.). Polish National Commission for UNESCO. Праверана 9 чэрвеня 2012.(недаступная спасылка)
  3. Roman Aftanazy. Linowa // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Wrocław: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. — Т. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — С. 66. — ISBN 9788304037014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лінове
Катэгорыя·Памерлі ў 1861 годзе
Катэгорыя·Род Трамбіцкіх
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1806 годзе
Катэгорыя·Бібліяфілы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне