wd wp Пошук:

Уладзіслаў Генадзевіч Лях

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лях. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Лях (нар. 13 жніўня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).

Клубная кар’ера

Выхаванец школы мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018 годзе замацаваўся ў складзе дубля, часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДАТУ» (7:0). Перад сезонам 2019 прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 30 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе мінчан.

У красавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лакаматыву»[1]. У лістападзе 2020 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[2]. У 2021—2022 гадах трэніраваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, аднак гуляў за дубль, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі.

У чэрвені 2022 года стаў трэніравацца дзяржынскім «Арсеналам» і ў ліпені быў узяты клубам у арэнду[3].

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у матчы за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльДынамаБеларусь120
2018дубльДынамаБеларусь271
2019Д1ДынамаБеларусь40
2020 (пач.)дубльДынамаБеларусь21
2020Д2ЛакаматыўБеларусь180
2021дубльДынамаБеларусь173
2022 (1)дубльДынамаБеларусь40

Зноскі

  1. Защитник минского “Динамо” Лях отдан в аренду
  2. Лях и Петров покинули гомельский “Локомотив”
  3. Минское “Динамо” отдало в аренду трех игроков
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі