wd wp Пошук:

Уладзіслаў Вікенцьевіч Корчыц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корчыц. Уладзісла́ў Віке́нцьевіч Ко́рчыц (1 верасня 1893 ў в. Багдановічы, цяпер Слонімскі раён Гродзенскай вобласці17 кастрычніка 1966, Масква) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1945 год), генерал броні Польскага Войска (1945 год).

Пачатковая біяграфія

Уладзіслаў Вікенцьевіч Корчыц нарадзіўся 1 верасня 1893 года ў былой вёсцы Багдановічы (каля цяперашней вёскі Азгінавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці).

Ваенная служба

Першая сусветная і Грамадзянская войны

У Рускую імператарскую армію быў прызваны ў 1914 годзе. Даслужыўся да прапаршчыка.

Прымаў удзел у Першай сусветнай вайне, падчас якой камандаваў кавалерыйскім эскадронам на Заходнім фронце.

У 1917 годзе скончыў 5-ю Маскоўскую школу прапаршчыкаў.

У 1919 годзе перайшоў на бок РСЧА.

У час Грамадзянскай вайны ваяваў на Паўднёвым і Паўднёва-Заходнім франтах у якасці камандзіра дывізіённага харчтранспарту стралковай дывізіі.

Міжваенны перыяд

У 1923 і 1930 гадах скончыў курсы ўдасканалення камсаставу «Стрэл», а ў 1936 годзе — Акадэмію Генштаба.

Працаваў старшым памочнікам начальніка аператыўнай часці штаба 3-га стралковага корпуса, камандзірам стралковага палка, начальнікам штаба 19-й стралковай дывізіі і начальнікам штаба 14-га стралковага корпуса.

З 9 мая 1938 года па 20 студзеня 1940 года Уладзіслаў Вікенцьевіч Корчыц знаходзіўся пад следствам, аднак быў вызвалены з спыненнем справы. Загадам НКА № 01827 ад 28 красавіка 1940 года Корчыц быў адноўлены ў шэрагах РСЧА і быў прызначаны спачатку выкладчыкам тактыкі Вышэйшай ваеннай школы штабной службы, затым Ваеннай акадэміі ім. М. В. Фрунзе, у якой выкладаў да 1941 года.

Вялікая Айчынная вайна

У пачатку вайны Корчыц быў прызначаны на пасаду камандзіра 245-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у Маскоўскай вайсковай акрузе. У жніўні дывізія вяла баі з праўзыходнымі сіламі праціўніка ўздоўж чыгункі Старая РусаДно. Праціўніку ўдалося здзейсніць абыход і акружыць дывізію, але 24 жніўня дывізія выйшла з акружэння, заняўшы абарону ў 5-8 км на ўсход ад раённага цэнтра Залучча, дзе праціўнік зноў атачыў дывізію. З-за таго, што праціўнік перакрыў толькі дарогі, дывізія выйшла з акружэння ў раён возера Велле.

У снежні 1941 года Корчыц быў прызначаны на пасаду камандзіра 182-й стралковай дывізіі, якая ў ходзе Дзям’янскай аперацыі абаранялі мяжу Воранава — Слабада. У красавіку дывізія прыкрывала адступленне арміі за раку Полісць. Ноччу дывізія пераправілася праз ракі Тулебля, Полісць і возера Соннае і заняла рубеж па рацэ Полісць да чыгункі Старая Руса — Парфіна. З чэрвеня дывізія абаранялі мяжу Гай Круглая — Рэдцы.

У верасні 1942 года быў прызначаны на пасаду намесніка камандуючага 34-й арміяй, якая брала ўдзел у ліквідацыі дзямянскага плацдарма праціўніка. Неўзабаве Корчыц займаў шэраг штабных і камандных пасад.

У снежні 1942 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 1-й ударнай арміі. З сярэдзіны сакавіка 1943 года армія абаранялі мяжу па рэках Рэддзя і Парусся. У лютым 1944 года армія ўдзельнічала ў Ленінградска-Наўгародскай аперацыі.

У канцы красавіка 1944 года Уладзіслаў Вікенцьевіч Корчыц быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 1-й Польскай арміі. З верасня служыў начальнікам штаба Войска Польскага, а 4 кастрычніка быў прызначаны на пасаду камандуючага 1-й Польскай арміяй, якая брала ўдзел з 16 па 23 верасня ў наступленні на цэнтральным участку 1-га Беларускага фронту з мэтай аказання дапамогі варшаўскага паўстання. У лістападзе 1-я Польская армія разам з 47-й арміяй вяла баявыя дзеянні па ліквідацыі плацдармаў праціўніка паміж рэкамі Вісла і Заходні Буг. З снежня 1944 года служыў начальнікам штаба Войска Польскага.

Пасляваенная кар’ера

У 1954 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі ім. К. Я. Варашылава.

У снежні 1954 года выйшаў у запас.

Уладзіслаў Вікенцьевіч Корчыц памёр 17 кастрычніка 1966 года ў Маскве.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя военачальнікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Катэгорыя·Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Варшаву 1939—1945»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»