wd wp Пошук:

Уладзіслаў Алегавіч Ганчароў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчароў. Уладзісла́ў Але́гавіч Ганчаро́ў (нар. 2 снежня 1995, Віцебск, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі скакун на батуце. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2022)[1]. Алімпійскі чэмпіён 2016 года, сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2014 і 2015 гадоў, чэмпіён Еўропы 2014 года, сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года.

Біяграфія

Скончыў гімназію № 1 г. Віцебска. На Чэмпіянаце свету 2013 года ў індывідуальных спаборніцтвах заняў 8-е месца, у сінхронных скачках — 6-е месца[2].

Сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку ў індывідуальных і сінхронных скачках. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў Одэнсэ стаў срэбраным прызёрам у індывідуальных і сінхронных скачках і бронзавым у камандных спаборніцтвах[2].

На Чэмпіянаце Еўропы 2014 года ў Гімарайншы заваяваў золата ў індывідуальных спаборніцтвах і бронзу ў камандных спаборніцтвах, у сінхронных скачках заняў пятае месца. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў Дэйтона-Біч стаў срэбраным прызёрам у сінхронных скачках і бронзавым у індывідуальных спаборніцтвах[2].

На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Вальядалідзе заваяваў золата ў індывідуальных і сінхронных скачках і срэбра ў камандных спаборніцтвах[2]. У тым жа годзе дэбютаваў на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, дзе ў індывідуальных скачах з адзнакай 61,745 бала заваяваў адзіны залаты медаль Беларусі на гэтых Гульнях.

З’яўляецца студэнтам кафедры гімнастыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2022 г. № 71 «Аб узнагароджанні»
  2. 1 2 3 4 Владислав Гончаров (прыжки на батуте)
  3. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  4. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2022 г. № 71 «Аб узнагароджанні»
  6. Падпісаны Указ аб прысуджэнні прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» 2017 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па скачках на батуце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па скачках на батуце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Скакуны на батуце Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Навучэнцы гімназіі №1 (Віцебск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года