wd wp Пошук:

Уладзімір Якаўлевіч Проп

Уладзімір (Герман Вальдэмар) Якаўлевіч Проп (руск.: Владимир Яковлевич Пропп; 16 (28) красавіка 1895 — 22 жніўня 1970) — савецкі філолаг, фалькларыст, уплывовы прадстаўнік фармалізму. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта. Заснавальнік параўнаўча-тыпалагічнага метада ў фалькларыстыцы, адзін са стваральнікаў сучаснай тэорыі тэксту[4]. Сучасныя структуралісты лічаць У. Я. Пропа адным са сваіх папярэднікаў[4].

Жыццё

Нарадзіўся ў сям’і паволжскіх немцаў. Бацька — Якаў Піліпавіч Проп (1858—1919), заможны паволжскі селянін, які нарадзіўся ў сяле Гусенбах (цяпер с. Лінёва, Валгаградскай вобл.). Маці — Анна Лізавета Фрыдрыхаўна, у дзявоцтве Бейзель (пам. 1942).

У 1914—1918 гадах вывучаў рускую і германскую філалогію на філалагічным факультэце Петраградскага ўніверсітэта. У гады 1-й сусветнай вайны добраахвотна працаваў санітарам у лазарэце, затым братам міласэрнасці.

У паслярэвалюцыйныя 1917—1929 гады сям’я Проп жыла ў сваім доме на хутары Проп[5]. За гэты час У. Я. Проп быў у бацькоўскай сядзібе некалькі разоў. У канцы 1918 года наведаў хворага бацьку, у сакавіку 1919 года прыехаў ужо на яго пахаванне, пасля чаго на пэўны час застаўся тут і працаваў на полі разам са сваімі сваякамі, потым працаваў школьным настаўнікам у Голым Карамышы за 70 км ад хутара. Затым У. Я. Проп вярнуўся ў Петраград. Летам 1923 года прыязджаў у бацькоўскую сядзібу з жонкай. 20 снежня 1929 года ў нямецкай калоніі Гусенбах Мядзведзіцкага кантона здзейснена раскулачванне. Паводле акту, складзенага ударнай брыгадай пры Гусенбахскім сельскім Савеце, маёмасць Анны Фрыдрыхаўны Проп была перададзена ў калгас ім. Сталіна.[4]

З 1932 года У. Я. Проп выкладаў і вёў навуковую працу ў Ленінградскім універсітэце (ЛДУ). З 1937 года стаў дацэнтам, з 1938 — прафесар філалагічнага факультэта ЛДУ, паслядоўна на кафедрах рамана-германскай філалогіі, фальклору і, да 1969 года, рускай літаратуры; у 1963—1964 — выконваў абавязкі загадчыка кафедры.

У перыяд «барацьбы з касмапалітызмам» у 1949—1952 гадах выкладаў на кафедры этнаграфіі і антрапалогіі гістарычнага факультэта.

Быў двойчы жанаты. Ад шлюбу з Серафімай Паўлаўнай Сакаловай былі дочкі Марыя і Алена. Ад шлюбу з Лізаветай Якаўлеўнай Антыпавай (1905—1979) — сын Міхаіл (1937—2018), гідрабіёлаг, заслужаны дзеяч навукі РФ.

Пахаваны на Паўночных могілках.

Навуковыя працы

Зноскі

  1. 1 2 3 Пропп Владимир Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Wladimir Jakowlewitsch Propp // Brockhaus Enzyklopädie
  4. 1 2 3 Бочкарёва Л. И. Владимир Яковлевич Пропп и его любимое Линёво(руск.)  (html) (недаступная спасылка). wolgadeutsche.ru (21 студзеня 2009). — «Стрежень»: научный ежегодник; - Волгоград, 2009, т. 7, с.169-185.. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2012. Праверана 30 жніўня 2011.
  5. Пропп (Сейчас не существует)(руск.) . Историческое, географическое и статистическое описание немецких поселений. wolgadeutsche.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 30 жніўня 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філолагі СССР
Катэгорыя·Этнографы Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Філолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках, Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Немцы Паволжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Даследчыкі славянскага паганства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Этнографы СССР