wd wp Пошук:

Клод Леві-Строс

Клод Леві-Строс (фр.: Claude Lévi-Strauss; 28 лістапада 1908, Брусель30 кастрычніка 2009, Парыж) — французскі антраполаг, этнолаг; адзін з галоўных прадстаўнікоў французскага структуралізму.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Сарбоне. Выкладаў у Бразіліі, быў дарадцам па культуры пасольства Францыі ў ЗША, дырэктарам Музея чалавека ў Парыжы, дырэктарам Школы вышэйшых даследаванняў. Член Французскай Акадэміі, многіх іншых акадэмій, ганаровы прафесар многіх універсітэтаў Еўропы, Амерыкі і Азіі.

Даследчыцкая дзейнасць, светапогляд

Распрацаваў тыпалогію культур, у якой выдзяляў т.зв. «гарачыя» і «халодныя» культуры. Пры гэтым «гарачыя» культуры (у адрозненне ад «халодных») уключаюць у сваё развіццё гісторыю і пошук ўсё больш багатых інфармацыйных магчымасцей. Сцвярджаў, што неўсвядомленая творчасць чалавечага духу ляжыць у аснове культуры і мовы, прычым у дадзеным выпадку мова выступае як неабходная ўмова культуры. Ён лічыў, што сучасныя людзі (у адрозненне ад першабытных народаў) страцілі адзінства пачуццёвага і рацыянальнага ў сваім культурным жыцці, што ў перспектыве можа прывесці да дэградацыі гуманізма. На яго думку (у адрозненне ад меркаваня Л. Леві-Бруля), ужо першабытнай ментальнасці быў уласцівы даволі развіты лагічны апарат, які дасягае сваіх мэтаў пераважна «вакольнымі шляхамі». Меркаваў, што «сучасны чалавек імкнецца зразумець адрозненні культур, адначасова знішчаючы тое, што ў іх яго не задавальняе». Лічыў, што міфалагічнае мысленне ўласціва для архаічных грамадстваў, а міфы з’яўляюцца фундаментальным зместам калектыўнай свядомасці, інструментам першабытнай логікі, якая аперыруе бінарнымі апазіцыямі (напр., высокі-нізкі, правы-левы, неба-зямля, свяшчэнны-прафанны і інш.). Сцвярджаў, што ХХІ стагоддзе будзе стагоддзем гуманітарных навук, або яго не будзе зусім.

Сярод яго найбольш важных твораў — «Структурная антрапалогія» (1958), «Міфалагічныя даследаванні» (Т. 1-4; 1964-71).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118572385 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. https://www.linternaute.fr/biographie/litterature/1775390-claude-levi-strauss-biographie-courte-dates-citations/ Праверана 5 сакавіка 2021.
  4. Rothstein E. Claude Lévi-Strauss, 100, Dies; Altered Western Views of the ‘Primitive’ // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2009. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 10 сакавіка 2021.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118572385 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. list of professors at Collège de France
  7. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  8. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  9. NNDB — 2002.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Вучоныя Францыі
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Лаўрэаты прэміі Эразма
Асобы
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Памерлі ў 2009 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Камандоры ордэна Кароны
Памерлі 30 кастрычніка
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1908 годзе
Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Ганаровыя дактары Оксфардскага ўніверсітэта
Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Памерлі ў Парыжы
Камандоры французскага ордэна «За заслугі»
Члены Брытанскай акадэміі
Члены Французскай акадэміі
Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Камандоры ордэна Акадэмічных пальмаў
Антраполагі Францыі
Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Нарадзіліся 28 лістапада
Нарадзіліся ў Бруселі