wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Адамаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адамаў. Уладзімір Уладзіміравіч Адамаў (12 чэрвеня 1875, Пецярбург — 1937?[2], Мінск) — беларускі[2] савецкі батанік-фларыст, геабатанік, дэндролаг, адзін з першых даследвальнікаў расліннасці Беларусі[2].

Біяграфія

Пасля заканчэння ў 1899 годзе Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта[2] працаваў у Мінскай і Віцебскай губернях. У 1920—1935 гадах кіраваў батаніка-лізіметрычным аддзяленнем Мінскай балотнай даследчай станцыі[2], секцыяй натуралізацыі Беларускага аддзялення Усесаюзнага інстытута прыкладной батанікі[2]. Адамаў — адзін з арганізатараў Вялікалётчанскага батанічнага сада ў маёнтку Вялікія Лётцы каля Віцебска)[2], сфармаваў большую частку яго калекцыі[3][4]. Быў кіраўніком геабатанічных экспедыцый Упраўлення меліярацыі Наркамзема Беларусі[2].

Апошнія гады цяжка хворы Адамаў быў вымушаны жыць у пасёлку Нікіта ў Крыму, сумяшчаючы лячэнне з працай у Нікіцкім батанічным садзе.

Уклад у навуку

У першай (1900) фларыстычнай працы Адамаў звярнуўся да аднаго з відаў роду Sagittaria — Sagittaria alpina Willd. (цяпер вядомы як Sagittaria natans Pall.), у ёй ён звёў дадзеныя аб распаўсюджванні гэтага віду ў Сібіры і Еўрапейскай Расіі.

У 1924 годзе Адамаў даў найпадрабязнае апісанне на трох мовах (па-руску, па-латыні і на эсперанта) «новага віду» рода шальнік (Alisma) Alisma submersum, пад гэтай назвай ім былі аб’яднаны ў адзін від Alisma arcuatum Michalet і Alisma graminifolium Ehrh. ex Ledeb.. Апісанне дадзена на падставе дваццацігадовых назіранняў аўтара над гэтай раслінай, знойдзенай у наваколлях Віцебска ў возеры Лётцы.

У 1930 і 1932 гадах Адамаў апублікаваў працы пра беларускія бярозы (Betula).

Геабатанічныя працы Адамава прысвечаны характарыстыцы расліннасці Беларускага Палесся (1927), Камароўскага балота (1925) (ён вывучаў змену пустазельных траў, раслінныя асацыяцыі і г.д.) і іншых тэрыторый Беларусі. Многія з іх засталіся неапублікаванымі.

Бібліятэка

Бібліятэка У. У. Адамава знаходзілася ў яго маёнтку ў Вялікіх Лётцах. Асабліва шырока ў ёй была прадстаўлена літаратура па батаніцы, лекавым раслінам, пчалярстве, сельскай гаспадарцы, садоўніцтве.

Лёс бібліятэкі У. У. Адамава дакладна не вядомы[5]. Па некаторых звестках[5], вялікая частка яе была перададзена грамадскай арганізацыі, а астатняя літаратура перавезена ў Мінск, дзе з сярэдзіны 1920-х гг. жыў і працаваў У. У. Адамаў.

Асноўныя сачыненні

Памяць

На сядзібным доме вучонага[6], які захаваўся ў Вялікіх Лётцах, устаноўлена мемарыяльная дошка[7].

Зноскі

  1. International Plant Names Index — 1999.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Адамов Владимир Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 11. — 737 с.
  3. Природа Белоруссии : Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — С. 514. — ISBN 5-85700-001-7.
  4. Калекцыі батанічнага саду страчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны
  5. 1 2 Свитязь: Альманах библиофилов Белоруссии / Сост. Л. А. Козырко; Редколл.: С. В. Букчин и др. — Мн.: Беларусь, 1989. — 255 с. — 14 600 экз. — ISBN 5-338-00124-1
  6. Усадьба Адамовых
  7. Шыльда

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Батанікі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Рускага батанічнага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Батанікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных