wd wp Пошук:

Уладзімір Сяргеевіч Улашчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Улашчык. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Уладзі́мір Сярге́евіч Ула́шчык (нар. 3 лютага 1943, в. Валіцкаўшчына Мінскага раёна Мінскай вобласці — 17 студзеня 2018) — беларускі вучоны-медык, фізіятэрапеўт. Міністр аховы здароўя БССР (19861990), дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (2005—2010). Акадэмік НАН Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук, прафесар. Унёс значны ўклад у развіццё айчыннай фізіятэрапіі і курорталогіі[2]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

У 1959 годзе з адзнакай скончыў сярэднюю школу № 29 г. Мінска. З 1959 па 1965 гады вучыўся ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце на лячэбным факультэце. З 1965 па 1968 гады — стажор-даследчык і асістэнт кафедры агульнай хіміі (там жа).

У 1968 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук на тэму «Іёнафарэтычная пранікальнасць скуры і колькасныя заканамернасці электрафарэзу простых іёнаў праз скуру». З 1968 па 1977 гады — навуковы супрацоўнік і кіраўнік аддзела фізічных метадаў лячэння Беларускага НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі.

У 1974 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук на тэму «Электрафарэз лекавых рэчываў (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)». З 1975 года — член Савета маладых вучоных пры ЦК ЛКСМБ.

З 1976 па 2001 год — старшыня праўлення Беларускага таварыства фізіятэрапеўтаў і курортологов.

З 1977 па 2005 год — загадчык кафедры фізіятэрапіі і курорталогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

У 1980 годзе атрымаў вучонае званне прафесара па кафедры фізіятэрапіі.

З 1984 па 1987 год — дэпутат Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

З 1986 па 1990 — міністр аховы здароўя БССР[3].

З 1986 па 1996 год — член Камітэта па дзяржаўных прэміях у галіне навукі і тэхнікі.

З 1988 па 1990 год — дэпутат Вярхоўнага савета БССР.

З 1989 года — член-карэспандэнт НАН Беларусі па спецыяльнасці «Медыцына».

З 1991 па 1996 год — прэзідэнт Асацыяцыі «Чалавек і народная медыцына».

У 1992 годзе яму была прысвоена кваліфікацыя фізіятэрапеўта вышэйшай катэгорыі.

З 1993 па 2005 год — галоўны рэдактар часопіса «Ахова здароўя»[4]. Па цяперашні час намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Ахова здароўя»[5].

З 1993 па 2005 год — галоўны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па фізіятэрапіі.

C 1993 па 2009 — член Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшыня і член экспертных саветаў ВАК Рэспублікі Беларусь.

З 2003 года — ганаровы акадэмік Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

З лютага 2005 года па жнівень 2010[3] года — дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.

З 2006 года — галоўны рэдактар часопіса «Навіны медыка-біялагічных навук».

У 2009 годзе быў абраны акадэмікам НАН Беларусі па спецыяльнасці «Фізічная медыцына».

З верасня 2010[3] года — кіраўнік аддзела і галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі[6].

Навуковая дзейнасць

Падрыхтаваў больш за 70 дактароў і кандыдатаў навук.

Аўтар больш за 150 вынаходак і аўтарскіх сведчанняў, двух навуковых адкрыццяў[2]. Ім і з яго ўдзелам распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць каля 50 фізіятэрапеўтычных апаратаў.

Апублікаваў больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 50 манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, больш за 400 часопісных артыкулаў, 50 метадычных рэкамендацый і інструкцый.

Узнагароды

Бібліяграфія

Аўтар больш 800 навуковых прац, больш за 50 манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, 50 метадычных указанняў і интрукций, больш за 400 часопісных артыкулаў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2450684&strq=l_siz=20
  2. 1 2 3 Пономаренко, 2013
  3. 1 2 3 Пантюк, 2012
  4. История журнала «Здравоохранение»
  5. Cотрудники редакции журнала «Здравоохранение» Архівавана 23 верасня 2016.
  6. 1 2 Асаенок, Абмётко, 2013

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выдатнікі друку Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіялогіі НАНБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Міністры аховы здароўя БССР
Катэгорыя·Кандыдаты біялагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ