wd wp Пошук:

Уладзімір Сяргеевіч Мядзведзь

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзімір Мядзведзь (нар. 4 лістапада 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца грузінскага клуба «Сіёні» з Балнісі.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага «Дынама», дарослую кар’еру пачынаў у мазырскай «Славіі», да сезона 2017 стаў рыхтавацца разам з асноўнай камандай мазыран, аднак у першай палове 2017 года выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан». 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Слуцка» (1:0). Пазней выступаў за дубль навапалачан, часам выходзячы на замену ў аноўнай камандзе.

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у брэсцкае «Дынама» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[2]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, за асноўную каманду згуляў у адным матчы чэмпіянату і ў адным матчы Кубка Беларусі.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[3]. У ліпені 2019 года стаў іграком расійскага клуба «Растоў»[4], дзе выступаў за моладзевы склад. У лютым 2020 года, пакінуўшы растоўскую каманду, накіраваўся на прагляд у «Крылы Саветаў»[5] і ў выніку стаў іграком моладзевай каманды клуба, дзе да мая паспеў згуляў у двух матчах, пасля чаго пакінуў клуб.

У ліпені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Чайкай» з Песчанакопскага, якая выступала ў ФНЛ[6], аднак хутка разарваў кантракт, пасля чаго праходзіў прагляд у валгаградскім «Ротары» і яраслаўскім «Шынніку». У кастрычніку 2020 года папоўніў склад «Ротара», дзе быў заяўлены за моладзевую каманду[7], а неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. 21 кастрычніка 2020 года ўпершыню згуляў за «Ротар» у матчы Кубка Расіі супраць «Крылаў Саветаў» (0:3), а 17 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Растовам» (0:4). У чэрвені 2021 года пасля вылету «Ротара» з Прэм’ер-лігі пакінуў клуб[8].

У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Атырау»[9], у складзе якога эпізадычна з’яўляўся на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10]. У сакавіку 2022 года папоўніў склад грузінскага клуба «Сіёні», які выйшаў у наймацнейшы дывізіён краіны[11].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (1)дубльСлавія30
2017 (2)Д1Нафтан60
2018Д1Дынама10
2019 (1)Д1Слуцк40
2019/20 (1)мол.Растоў164
2019/20 (2)мол.Крылы Саветаў21
2020/21Д1Ротар30
2021 (2)Д1Атырау20

Зноскі

  1. Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
  2. “Динамо” (Брест) подписало Медведя
  3. Владимир Медведь подписал контракт с СФК “Слуцк”!
  4. 19-летний белорусский полузащитник Владимир Медведь стал игроком “Ростова”
  5. Белорусский полузащитник Медведь на просмотре в “Крыльях Советов”
  6. Белорус Медведь перешел в российскую “Чайку”
  7. Футбол. Владимир Медведь будет выступать за молодежный состав “Ротора”
  8. Маевский и Медведь покинули “Ротор”
  9. “Атырау” объявил о подписании Вдадимира Медведя
  10. У белорусского хавбека Медведя истек контракт с “Атырау”
  11. От Лисаковича до Космынина. Все десять переходов белорусов за границей
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Атырау
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Растоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Сіёні Балнісі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Ротар Валгаград
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных