wd wp Пошук:

Уладзімір Сцяпанавіч Кузняцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузняцоў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уладзімір Кузняцоў. Уладзімір Сцяпанавіч Кузняцоў (нар. 15 ліпеня 1898, с. Андросава, Дзмітрыеўскі павет, Курская губерня — 6 жніўня 1979, г. Варонеж, РСФСР) — ваеначальнік, генерал-лейтэнант (1943).

Біяграфія

Дабравольцам уступіў у Чырвоную армію. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны. Пасля кароткатэрміновых курсаў чырвоных камандзіраў накіраваны на Паўднёва-Усходні фронт, дзе прымаў удзел у барацьбе з белагвардзейцамі. Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 04.06.1940 г. № 945 прысвоена званне генерал-маёра.

З 20 ліпеня 1940 года па 19 лістапада 1941 года камандзір 39-я стралковай Ціхаакіянскай Чырванасцяжнай дывізіі. У гады Вялікай Айчыннай вайны камандуючы дывізіяй, затым корпусам, удзельнічаў у абароне Рагачова, у баях пад Масквой, на Арлоўска-Курскай дузе, у Беларускай наступальнай аперацыі. 14 ліпеня 1944 года 40-ы стралковы корпус удзельнічаў у баях за вызваленне Ваўкавыска.

Часці 40-га стралковага корпуса пад камандаваннем Кузняцова раніцай 14 ліпеня ўварваліся ў Ваўкавыск і пасля цяжкіх вулічных баёў авалодалі ім. Заняцце Ваўкавыска мела выключна важнае значэнне для развіцця наступальных дзеянняў войскаў 2-га Беларускага фронту.

Удзельнік вызвалення Польшчы і штурму Берліна.

Пасля вайны да 1958 года працягваў ваенную службу. Пасля сканчэння ваеннай службы вёў вялікую грамадскую работу, абіраўся дэпутатам Таджыкскай ССР.

Памяць

Імем Кузняцова названа вуліца ў Ваўкавыску, у Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі імя П. І. Баграціёна экспануюцца яго франтавы кіцель, матэрыялы аб генерале, аб баявых дзеяннях стралковага корпуса, якім ён камандаваў. 28 чэрвеня 1978 года Кузняцову прысвоена ганаровае званне грамадзяніна Ваўкавыска[1].

Зноскі

  1. 15 ліпеня 1898 г. у сяле Андросава Дзмітрыеўскага павета Курскай губерні (цяпер Жалезнагорскі раён Курскай вобласці) нарадзіўся савецкі ваеначальнік, генерал-лейтэнант (1943 г.) КУЗНЯЦОЎ Уладзімір Сцяпанавіч
Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Рагачова
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Памерлі ў Варонежы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Ваўкавыска
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Памерлі 6 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варонежы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі курсаў «Выстрал»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»