wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Рыжоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыжоў.

Уладзімір Рыгоравіч Рыжоў (19141974) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся 20 мая 1914 года ў вёсцы Маісееўшчына (цяпер — Барысаўскі раён Мінскай вобласці Беларусі). З ранняга ўзросту пражываў у Свярдлоўскай вобласці, скончыў няпоўную сярэднюю школу і працаваў спачатку ў леспрамгасе, затым знаходзіўся на камсамольскай рабоце. У 19361938 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У ліпені 1941 года Рыжоў паўторна быў прызваны ў армію. У 1942 годзе ён скончыў курсы камандзіраў батальёнаў і штабных работнікаў. З лютага таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У баях тры разы быў паранены[1].

Да студзеня 1945 года гвардыі маёр Уладзімір Рыжоў камандаваў 3-м мотастралковым батальёнам 16-й гвардзейскай механізаванай брыгады 6-га гвардзейскага механізаванага корпуса(руск.) бел. 4-й танкавай арміі(руск.) бел. 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся ў час вызвалення Польшчы. 13 студзеня 1945 года батальён Рыжова прарваў нямецкую абарону пад горадам Кельцы і перарэзаў шашу і чыгунку дарогі на Кракаў, знішчыўшы 13 танкаў, 8 БТР, 17 артылерыйскіх гармат, 36 аўтамашын і каля 200 салдат і афіцэраў ворага. 26 студзеня 1945 года батальён у ліку першых пераправіўся праз Одэр у раёне горада Кёбен і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе, пасля чаго утрымліваў яго да пераправы асноўных сіл[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёр Уладзімір Рыжоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 4798[1].

У 1947 годзе ў званні падпалкоўніка Рыжоў быў звольнены ў запас. Пражываў у Свярдлоўскай вобласці, працаваў першым сакратаром Белаярскага райкама КПСС. Памёр 24 лістапада 1974 года, пахаваны на Шырокарэчанскіх могілках Екацярынбурга[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Багдана Хмяльніцкага 3-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Уладзімір Рыгоравіч Рыжоў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Падпалкоўнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Екацярынбургу
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая