wd wp Пошук:

Уладзімір Раманавіч Яўсеенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яўсеенка.

Уладзімір Раманавіч Яўсе́енка (22 студзеня 1922, вёска Рынкоўка, Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці — 31 кастрычніка 1978, Томск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1928 г. разам з бацькамі пераехаў у Кемераўскую вобласць. Жыў у сяле Новабалахонка Кемераўскага раёна. Скончыў сярэднюю школу № 19.

У 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Вучыўся ў Іркуцкім авіятэхнічным вучылішчы, якое паспяхова скончыў у 1942 г. Падчас Вялікай Айчыннай вайны лютага 1943 г. на фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Венгрыі. Механік-вадзіцель танка, гвардыі старшы сяржант У. Яўсеенка вызначыўся ў жніўні 1944 г. пры вызваленні Румыніі і фарсіраванні ракі Серэт. Экіпаж танка ў баях за гарады Бырлад, Фокшані, Бузэў знішчыў 5 самаходных установак, 5 гармат і больш 400 гітлераўцаў, захапіў 8 мінамётаў, 400 вінтовак і 10 ручных кулямётаў. Першым прарваўся да моста цераз раку Серэт, знішчыў 3 артылерыйскія батарэі і трымаў мост да падыходу падмацавання.

24 сакавіка 1945 г. У. Р. Яўсеенка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1944 годзе вучыўся ў Кіеўскім танкава-тэхнічным вучылішчы.

Пасля вайны да жыў і працаваў намеснікам начальніка трэста «Сібэлектрамантаж» у Томску. У 1961 г. скончыў Томскі ўніверсітэт.

Памёр 31 кастрычніка 1978 г.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Томску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім раёне