wd wp Пошук:

Уладзімір Раманавіч Жыгуноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жыгуноў.

Жыгуноў Уладзімір Раманавіч (9 красавіка 1920 — 16 мая 2000) — камандзір звяна 140-га гвардзейскага Кіеўскага Чырванасцяжнага ордэна Багдана Хмяльніцкага штурмавога авіяцыйнага палка (8-я гвардзейская Палтаўская Чырвонасцяжная ордэна Багдана Хмяльніцкага штурмавая авіяцыйная дывізія, 1-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны корпус(руск.) бел., 2-я паветраная армія, 1-ы Украінскі фронт), Герой Савецкага Саюза, гвардыі лейтэнант.

Біяграфія

Нарадзіўся 9 красавіка 1920 года ў вёсцы Нашковічы[1] цяпер у межах вёскі Шамаўшчына Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Беларус.

Працаваў чарцёжнікам на заводзе ў Балашыхе, скончыў аэраклуб.

У арміі з 1941 года. Скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў у 1942 года. Быў накіраваны ў запасны штурмавы авіяцыйны полк, дзе прайшоў курс навучання на самалёт Іл-2. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1943 года. Ваяваў у складзе Стэпавага, 2-га і 1-га Ўкраінскіх франтоў, вызваляў Харкаў, Палтаву, Кіраваград, Львоў, дапамагаў войскам ў паспяховым фарсіраванні Дняпра, Днястра, Прута.

Да студзеня 1945 года здзейсніў 109 баявых вылетаў на штурмоўку чыгуначных эшалонаў, аэрадромаў, вялікіх колькасцяў войскаў праціўніка.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 27 чэрвеня 1945 года.

Пасля вайны працягваў службу ў арміі. У 1955 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. З 1960 годзе — у запасе.

Памёр 16 мая 2000 года ў горадзе Варонежы[2].

Памяць

Зноскі

  1. Жыгуноў Уладзімір Раманавіч.
  2. Уладзімір Раманавіч Жыгуноў на сайце «Героі краіны»
  3. Первый именной штурмовик появился в ВВС России(нявызн.).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 16 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варонежы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варонежы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза